-
21
крумкач
збіраць што як крумкач косці. Няўхв. Пра сквапнае збіранне нечага спажыўнага, патрэбнага. ФСБМ 1, 149.
наляцець як галодны крумкач. Асудж. Пра нейчы агрэсіўны, рэзкі напад на каго-н. БПФС, 115.
злятацца як галоднае крумкаччо. Асудж. Пра людзей, што збіраюцца для нейкай агрэсіўнай, захопніцкай спажывы. БПФС, 115. - 22
-
23
круцёлка
круціцца як круцёлка. Беш. Няўхв. Пра ветраную дзяўчынку, жанчыну. Каспяровіч, 168. - 24
-
25
кручанка
бегаць як тая кручанка. Лоеў. Няўхв. Пра паводзіны безразважнай жанчыны. Янкова, 167. - 26
- 27
-
28
крывулі
крываногага ногі як крывулі. Шчуч. Пра крывыя ногі каго-н. СПЗБ 2, 539. -
29
крыж
баяцца як чорт крыжа. Гл. чорт.
белы як з крыжа зняты. Ваўк. Спачув. Пра збялелага чалавека, падобнага да нябожчыка. ФА.
выглядаць як чорт з-за крыжа. Гл. чорт.
глядзець як чорт з-пад крыжа. Гл. чорт.
манах бяжыць ад работы, як чорт ад крыжа. Гл. чорт.
надувся бы Нэсьцюр до крыжа. Гл. Нэсьцюр.
як з крыжа (храста) зняты. Ваўк. п., Мсцісл., Дзятл., Навагр. Спачув. Пра вельмі бледнага, стомленага, схварэлага чалавека. Federowski, 374; Юрчанка 1977, 213; Сержпутоўскі 1999, 31; Сцяшковіч, 615; Гілевіч, 166.
дрыжаць (знябожыцца) як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
знішчыцца як чорт пад крыжам, а ліха думаць. Гл. чорт.
міна як у чорта пад крыжам. Гл. чорт.
скурчыцца як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
стаяць як чорт пад крыжам. Гл. чорт. -
30
крылы
паляцеў бы крыламі. Ваўк. п. Ухв. Пра хуткае, лёгкае перамяшчэнне каго-н. Federowski, 214. -
31
крынджалы
ногі як крынджалы. Рэч. Насмешл. Пра доўгія вялікія ногі. ЛЦ, 73. ≺ Крынджалы - сані, на якіх возяць доўгія бярвенні. -
32
крыніца
гаварыць як крыніца булькоча. Ухв. Пра прыемную, мілагучную гаворку. Санько, 120.
Лужына не крыніца, дзяўчына не маладзіца. Карэл. Прык. Відаць, пра тое, што дзяўчыне да добрай маладзіцы яшчэ трэба дарасці. АВНЛ.
кланяцца каму як крыніцы пры дарозе. Пра адносіны да некага з глыбокай пашанай. Янк., Пар., 86. - 33
- 34
-
35
крыца
як крыцаю сесці. Пра супыненне актыўнасці, супакойванне каго-н. Санько, 69. -
36
крышталь
вада [чыстая] як крышталь. Смал. п., Сміл. Ухв. Пра вельмі чыстую ваду. Добр., Слов, 967; Шатэрнік, 140.
чысты як крышталь. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта чыстае, высокага гатунку: посуд, паветра і г. д. Federowski, 71. -
37
крэмень
Баба бы крамень: ні з якога боку яе не ўкусіш. Слуцк. Прык. Жарт. Пра кабету, што аніяк не адгукаецца на чыесьці залёты. Сержпутоўскі 2000, 89.
як крэмэнь. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага дужага чалавека. Юрчанка, 188. -
38
крэсіва
як крэсівам выкрасіў [усю праўду]. Ваўк. п. Пра здабыванне, раскрыванне праўды. Federowski, 245. - 39
-
40
крэта
белы як крэта. Гродз. Пра бледнага чалавека. Сцяшковіч, 578. ≺ Крэта - крэйда.
На запыт знайшлося 40 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць