На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    мігла
    як міглы. Воран. Пра вялікую кольскасць мошак. СПЗБ 3, 65. ≺ Мігла - мгла.
  2. 2
    мілы
    як мілы дзень. Гл. дзень.
  3. 3
    мінута
    праляцець як адна мінута. Мсцісл. Пра хуткае прамінанне часу, асабліва тады, калі чалавеку было прыемна. Юрчанка 1977, 210.
  4. 4
    Мірон
    ходзіце як Мірон з Чычырындаю. Івац. Насмешл. Пра маладых, якія швэндаюцца без справы. ЗЗайкі. ≺ «Гэта наша кушняроўская прысказка. Хто былі такія Мірон і Чычырында, ніхто не памятае. Але так скажуць найхутчэй пра валацуг якіх» (тлумачэнне інфарманта).
  5. 5
    місачка
    як місачку (місачкі) пабіўшы. Памянш.-ласк. Астр., Воран. Насмешл. Пра прыгнечанага, разгубленага, спалоханага чалавека. Даніловіч, 234.
  6. 6
    міска
    як таўкач кала місак. Гл. таўкач.
    сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Гл. кошка.
  7. 7
    мітульга
    быйстрінькій як мітульга. Мсцісл. Ухв. Пра жвавага дзіцёнка. Бялькевіч, 264; Нар. слов., 174. ≺ Мітульга - матылькі, казяўкі.
    насіцца як мітульга якая. Чач. Пра паводзіны жвавага, хуткага дзіцяці. ЖНС, 103.
  8. 8
    Міхал
    баяцца як свенты Міхал д'ябла. Воран. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць страху перад кім-н. Даніловіч, 246.
    прычапіцца як д'ябал да святога Міхала. Гл. д'ябал.
  9. 9
    Міхаль
    сядзець як Міхаль ад Нясвіжа. Стаўб. Іран. Пра чалавека, які займае месца за сталом, што далёка ад міскі. МК, 256.
  10. 10
    Міцька
    весяліцца як Міцька на Радаўніцу. Карм. Няўхв. Пра чыюсьці недарэчную весялосць. Высл., 293.

Паведаміць пра недакладнасьць