На запыт знайшлося 25 артыкулаў

  1. 1
    мувіць, гл. мовіць
  2. 2
    мужык
    Воўк не еўшы як мужык пагарэўшы: што ўвідзе, тое трэба. Прык. Пра галоднага ваўка, што рады любой здабычы. Ляцкий, 6.
    гадка, як бы мужык, наеўшыся гнілак, насраў каму ў рот. Рэч. Вульг. Пра непрыемнае адчуванне ў роце пасля пераядання альбо перапою. Пяткевіч, 571.
    спяшацца як [той] мужык з оцтам. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейкую неапраўданую спешку. Federowski, 306. ≺ Оцат - воцат.
    у печы гарыць так як мужык па жонцы плача. Лях. Іран. Пра слабаваты агонь у печы. ФА.
    голас тоўсты як у добрага мужыка. Нараўл. Пра нізкі, падобны да мужчынскага голас (часцей пра падлетка). Матэрыялы 1981, 122.
  3. 3
    мужын
    чорны як мужын. Шальч. СПЗБ 5, 426. ≺ Мужын - негр.
    сядзяць як мужыны. Трак. Няўхв. Пра моцна забруджаных ці запыленых людзей. СПЗБ 3, 81.
  4. 4
    мужыцкі
    фыркаць як пан у мужыцкай хаце. Гл. пан.
  5. 5
    музыка
    вэджынджурэцца бы на музыку. Драг. Насмешл. Пра занадта святочна ўбранага чалавека. Нар. слов., 142. ≺ Вэджынджурытыся - прыгожа ўбрацца.
  6. 6
    музыкант
    граць як кралявецкі музыкант. Ваўк. п. Ухв. Пра добрую, прыгожую музыку. Federowski, 152. ≺ Краляўц - даўнейшая славянская назва г. Кенінсберга (зараз - Калінінград).
    з каго работнік як з свінні музыкант. Гл. свіння.
  7. 7
    мука
    белы як мука. Слон. Ухв. Пра нешта вельмі белае. Высл., 286.
    глядзець як пацук з мукі. Гл. пацук.
    спаць як муку прадаўшы. Пра моцны бесклапотны сон. ФСБМ 2, 47.
  8. 8
    мул
    набрацца як жаба мулу. Гл. жаба.
    сыно чорнэ як зымля в мулі. Гл. зямля.
    всунуцца як жаба в мулю. Гл. жаба.
  9. 9
    мумра
    сядзець як мумра. Гарад. Няўхв. Пра маўклівага, негаваркога чалавека. СПЗБ 3, 83.
  10. 10
    мунштук
    дзяржаць як каня на мунштуку. Гл. конь.
  11. 11
    мур
    здаровы як мур. Гродз. Ухв. Пра здаровага, моцнага, дужага чалавека. ЖН, 32; Янк., 409.
    маўчаць як мур. Слон. Няўхв. 1. Пра занадта маўклівага чалавека. 2. Ухв. Пра таго, хто не выдасць таямніцы. Высл., 346.
    моцны як мур. Ухв. Янк., Пар., 104. Тое, што здаровы як мур.
    сільны як мур. Астр. Ухв. СПЗБ 3, 83. Тое ж.
    сядзець як мур. Стаўб. Няўхв. Пра нерухомага панурага чалавека. МК, 208.
    як мур. Гродз. Ухв. Даніловіч, 234. Тое, што здаровы як мур.
    як за мурам. Ухв. Пра жыццё за добрым, надзейным мужам, начальнікам. Санько, 69.
  12. 12
    мурава
    зялёны як мурава. Ваўк. п. Ухв. Пра прыемны зялёны колер чаго-н. Federowski, 354; Носович, 294.
  13. 13
    мураўё
    столькі міру сабралася як мураўя. Лоеў. Пра вялікі збор людзей. Янкова, 194.
  14. 14
    мурашачка
    жонка як мурашачка. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Захапл. Пра руплівую, працавітую жонку. Federowski, 365.
    як мурашачка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра стараннага працавітага чалавека. Юрчанка, 191.
    сямейка як мурашачкі. Памянш.-ласк. Ухв. Пра дружную працавітую сям'ю. Янк., Пар., 163.
  15. 15
    мурашка
    людзей як мурашак (як мурашок). Ваўк. п., Зэльв., Слон. Пра сабраную разам вялікую колькасць людзей. Federowski, 63; Высл., 342; Сцяцко 2005, 89; Ройзензон, 81.
    Сам як мурашка, галава як ражка (як цэбар). Жарт. Гратэскнае выяўленне непрапарцыянальнай чалавечай фігуры. Санько, 181.
    цягнуць як мурашка. Няўхв. і Ухв. Пра чалавека, які цягне дадому, што ні трапіць. Янк., 439.
    ядавіты на работу ўсё роўна як мурашка. Сміл. Ухв. Шатэрнік, 131. Тое, што як мурашка.
    як мурашка. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра стараннага, працавітага чалавека. Юрчанка, 191; ЗЗайкі.
    лезці як мурашкі ў пляшку з-пад мёду. Брэсц. Няўхв. Пра людзей, што імкнуцца трапіць у прывабнае для іх месца. ЛЦ, 38.
    працаваць як [тыя] мурашкі. Лаг. Ухв. Пра дружную, нястомную працу. Varłyha, 2.
  16. 16
    мурашнік
    круціцца як голы ў мурашніку. Гл. голы.
  17. 17
    Мурза
    набрацца чаго як Мурза блох. Слон. Асудж. Пра празмернае назапашванне чаго-н. Даніловіч, 234.
    набрацца як Мурза маслянкі (жому, заціркі, кішак, костак). Зэльв. Бераст., Люб. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Даніловіч, 235.
    набрацца як папова Мурза. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 194. Тое ж.
    папасці як Мурза ў студню. Мін. Здзекл. Пра чалавека, што трапіў у непрыемнае, нявыкрутнае становішча. ЛЦ, 69.
    уляпацца як Мурза ў зацірку. Іўеў. Насмешл. Пра чалавека, што моцна, але недарэчна закахаўся ў каго-н. Даніловіч, 235.
    умазацца як Мурза ў зацірку. Карэл. Няўхв. Пра выпацканага нейкай стравай чалавека. Высл., 405.
    чорная бы папова Мурза. Слуцк. Няўхв. Пра непрыемную, неахайную жанчыну. Сержпутоўскі 1999, 19.
  18. 18
    мурмель
    убіць галаву як мурмель. Астр. Няўхв. Пра чалавека з панура апушчанай галавой. СПЗБ 3, 85. ≺ Мурмель - маўклівы, негаваркі чалавек.
  19. 19
    мурог
    пахнуць як мурог. Ухв. Пра добры прыемны пах. Янк., Пар., 126.
  20. 20
    мурын
    чорны як мурын. Драг., Слуцк. Насмешл. Пра вельмі смуглага ці замурзанага чалавека. Нар. лекс., 222; Сержпутоўскі 1999, 12, 13.
    як муты баран. Гл. баран.

Паведаміць пра недакладнасьць