На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    мовіць
    як з кабылаю пацеры мовіць. Гл. кабыла.
    хутка як слова мовіць. Гл. слова.
    як слова мувіць [лёгка]. Гл. слова.
  2. 2
    могілкі
    ісці як з могілак. Пра павольную хаду ў журбоце, задуменні. Янк., Пар., 81.
    вусцішна як на могілках. Пра цішыню, што палохае, насцярожвае, пра бязлюднасць. Янк., Пар., 28.
    нема як на могілках. Янк., Пар., 114. Тое ж.
  3. 3
    мокры
    напасці як на мокрага блохі. Глыб. Насмешл. Пра напад на кагосьці нейкіх агрэсіўных, непрыязных, варожых людзей. Рабкевіч, 130.
    есці як мокрае гарыць. Люб. Няўхв. Пра павольнае з неахвотай спажыванне стравы. ФА.
    рабіць як мокрае гарыць. Астр., Гродз., Дзярж., Івац., Хоц., Стаўб., Стол. Няўхв. Пра павольнае, маруднае, як бы нехаця выкананне працы. СПЗБ 4, 232; Цыхун, 197; МК, 313; ЛЦ, 130; ФА; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
    кідацца як той кот, што увяз у мокрай гліне. Гл. кот.
    як мокраю анучаю па зубах. Гл. ануча.
    прыцягнуцца як мокрая мыш. Гл. мыш.
    стаяць як разінька мокрая. Гл. разінька.
    сшурпіцца як мокрая курыца. Гл. курыца.
    як мокрая варона. Гл. варона.
    як мокрая курыца [прышла]. Гл. курыца.
    накінуцца як на мокрую анучу. Гл. ануча.
    узлёгчыся як на мокрую шапку. Гл. шапка.
    усунуцца як на мокрую анучку. Гл. анучка.
    посунуцца бу мокры воўк. Гл. воўк.
    як мокрый лапаць. Гл. лапаць.
  4. 4
    моль
    завівацца як моль. Слон. п. Няўхв. Пра чалавека, які завіваецца там, дзе яго не просяць. Federowski, 351.
  5. 5
    момса
    як момса тая. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека з празмерным апетытам. Добр., Смол., 417. ≺ Момса - чалавек, які многа есць.
  6. 6
    моняк
    стаяць як моняк. Лельч. Няўхв. Пра чалавека, які нерухома стаіць. Кучук, Малюк, 75. ≺ Моняк - маяк.
  7. 7
    мора
    Век пражыць - не мора пераплыць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Ахрым., 23.
    выбірацца як чайка за мора. Гл. чайка.
    зайсці як чайка за мора. Гл. чайка.
    збірацца як птушка за мора. Гл. птушка.
    збірацца як сойка за мора ляцець. Гл. сойка.
    збірацца як сора за мора. Гл. сора.
    збірацца як соя за мора. Гл. соя.
    збірацца як чайка за мора. Гл. чайка.
    шырокая як мора. Мсцісл., Жытк. Ухв. Бялькевіч, 265; Юрчанка, 191; ТС 5, 231. Тое, што вялік як мора.
    шэльма як бяздэннае мора. Асудж. Пра вельмі ненадзейнага, здрадлівага чалавека. Ляцкий, 11.
    як пташка на моры. Гл. пташка.
    астацца як на моры без вясла. Мсцісл. Пра бездапаможны стан чалавека. Юрчанка, 44.
    У дзеўкі ўма на шэлег няма, а ў малайца веры як на моры пены. Арш. Прык. Пра асаблівасці дзявочага і хлапечага характараў. АВНЛ.
    вялик як моря. Смал. п. Ухв. Пра нешта вялікае, шырокае (памяшканне, надзел зямлі). Добр., Смол., 161; Янк., Пар., 129.
  8. 8
    морда
    адказаць як па мордзе даць. Лід. п. Вульг. Пра востры, непрыемны, без жалю адказ апаненту. Federowski, 4.
    зачырванецца як у морду дастаць. Слон. Вульг. Пра пачырваненне чалавека ад нечага пачутага, успрынятага. Высл., 325.
    так як каму ў морду даў. Ваўк. п. Вульг. Пра рэакцыю чалавека на нешта сказанае яму непрыемнае. Federowski, 189.
  9. 9
    моркаў, морква
    сядзець як моркаў у гародзе. Люб. Ухв. Пра добра ўладкаванага чалавека. ФА.
    унадзіцца як свіння ў моркву. Гл. свіння.
  10. 10
    мост
    палажыць мастом. Івац. Пра сітуацыю, калі захварэла ўся сям'я. ЗЗайкі.
    як па масту. Мсцісл. Ухв. Пра добрую, цвёрдую дарогу, глебу, па якой зручна ехаць. Юрчанка, 193.
    патрэбны як у масце дзюра. Астр., Івац. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае і нават шкоднае. СПЗБ 3, 450; ЗЗайкі.
    злажыць як мост. Няўхв. Пра павалены бурай лес, шчыльна пакладзенае дажджом і ветрам збожжа. Ройзензон, 77.
    ляжаць кортоплі як мост. Жытк., Сен. Пра выараную бульбу, якая густа ляжыць на зямлі. ТС 1, 168; МК, 138.
    Пост не мост: аб'ехаць можна. Астр. Прык. Пра магчымасць саступак і паслабленняў у час посту. ПП 1, 97.
    грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Слуцк. Няўхв. Пра моцны непрыемны грукат. Сержпутоўскі 1998, 31.
    загрукацець як абоз на мосце. Гл. абоз.
  11. 11
    Моська
    даць як Моська глісніку. Мін. Жарт. Пра малую колькасць нечага. ЗЯшкіна.
  12. 12
    мотлох
    як мотлоху. Кам. Пра вялікую колькасць чаго- альбо каго-н. ЖНС, 68. ≺ Мотлух - попел, прах (Носович, 291).
  13. 13
    мох
    сівізна як мох на елцы. Мін. Пра моцна ссівелага чалавека. ЛЦ, 74.
    совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Гл. купіна.
    твар як мохам зарослы. Навагр. Спачув. Пра хворага, схуднелага, няголенага чалавека. ФА.

Паведаміць пра недакладнасьць