На запыт знайшлося 18 артыкулаў

  1. 1
    нябесны
    чакаць як манны нябеснай. Гл. манна.
  2. 2
    нябожчык
    галасіць як нябожчыка хавае. Глуск. Няўхв. Пра моцны голасны плач. Мат., 180.
    вычытваць (галасіць) як па нябожчыку. Слон. Няўхв. Высл., 299. Тое ж.
    каму таго жалю як па нябожчыку кралю. Кажуць, калі той, каго аплакваюць, таго не варты. Federowski, 288.
  3. 3
    нявеста
    як з казы (свінні) нявеста (ухажорка). Гл. каза.
  4. 4
    нявінны
    як нявінная авечка. Гл. авечка.
  5. 5
    нявольнік
    Госць што нявольнік: сядзе там, дзе скажуць. Хоц. Пра падпарадкаванае становішча госця. ЛЦ, 91.
    госць як (што) нявольнік. Слуцк. Матэрыялы 1981, 116; Сержпутоўскі 1999, 35. Тое ж.
    Госць як нявольнік: ляжыць, хоць і ў пярыну паложуць. Hoc., 29. Тое ж.
  6. 6
    нявывалака
    ісці як нявывалака. Ушацк. Няўхв. Пра павольнага, неакуратнага чалавека. Нар. слов., 171. ≺ Нявывалака - той, хто ўсё робіць вельмі марудна.
  7. 7
    нядзеля
    Яды як на дзяды, а работы як у нядзелю. Гл. дзяды.
  8. 8
    нядоеная
    бляяць як каза нядоеная. Гл. каза.
    раўсці (рыкаць) як нядоеная карова. Гл. карова.
    спяшацца дадому, быццам у каго куры нядоеныя. Гл. курыца.
  9. 9
    нямазаны
    скрыпець (рыпець) як нямазанае кола. Гл. кола.
    ну й гыласок - скрогыт, як з калёс німазыных. Гл. калёсы.
    разьехацца як калёсы нямазаныя. Гл. калёсы.
    скрыпець бы немазаныя калёсы. Гл. калёсы.
  10. 10
    нямецкі
    сядзець як на нямецкай казані. Гл. казань.
  11. 11
    нямко
    маўчаць як нямко. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які ўвесь час маўчыць. Юрчанка 1977, 182.
  12. 12
    нянька
    як гнёт на няньку (каноплі). Гл. гнёт.
  13. 13
    няпраны
    пражыць за кім як непраны мех. Гл. мех.
    хадзіць як няпраны мех. Гл. мех.
  14. 14
    нярэзаны
    як нярэзаных сабак. Гл. сабака.
  15. 15
    Нясвіж
    сядзець як Міхаль ад Нясвіжа. Гл. Міхаль.
  16. 16
    нячысты
    танцаваць бы тые нечыстые. Стол. Асудж. Пра сучасныя танцы, незразумелыя старэйшым сваімі тэмпам і фігурамі. ТС 3, 201.
  17. 17
    нячысцік
    сказаў як нячысцік плюнуў. Асіп. Няўхв. Пра нешта сказанае благое, злое, блюзнерскае. АВНЛ.
  18. 18
    няшчасце
    загнуцца як паўтара няшчасця. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які набыў нейкі варты жалю выгляд. Federowski, 137.

Паведаміць пра недакладнасьць