На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    неба
    брахаць як сабака на неба. Гл. сабака.
    вясёлы як у неба ўзяты. Паст. Ухв. Пра шчаслівага, задаволенага чалавека. СПЗБ 5, 553.
    далёка як да неба. Чэрв., Пін. Пра вялікую дыстанцыю, што дзеліць рэчы, людзей і даты. Мін.-Мал., 1977, 29; Нар. скарбы, 146.
    ждаць як з неба пасланца. Ваўк. п. Пра чаканне добрых вестак. Federowski, 364.
    пайсці ўгору як цыган па драбінах на неба. Гл. цыган.
    сіні як неба. Ухв. Пра нешта прыемнага сіняга, блакітнага колеру. Янк., Пар., 147.
    так падобна як неба да зямлі. Ваўк. п. Іран. Пра нешта зусім непадобнае. Federowski, 209.
    трапіць як пальцам у неба. Гл. палец.
    трэба як воўк на неба. Гл. воўк.
    убачыць як свіння неба. Гл. свіння.
    як гром з яснага неба. Гл. гром.
    як да неба. Мсцісл. Юрчанка, 182; ТС 3, 177. Тое, што далёка як да неба.
    як з неба зваліўся. Бар., Мсцісл. Няўхв. 1. Пра чалавека, які не разумее простых рэчаў. 2. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. АВНЛ; Юрчанка, 184.
    як з неба спаў. Ваўк. п. Federowski, 287. Тое ж.
    як неба з зямлёй. Лід., Стаўб. Пра нешта, некага зусім розных, процілеглых. МК, 311.
    як неба і зямля. Мсцісл. Юрчанка 1977, 237. Тое, што як неба з зямлёй.
    адзін як месячык у небе. Гл. месячык.
    багата як зорак на небе. Гл. зорка.
    праўда як Бог на небе. Гл. Бог.
    такая доля, як у небе столя. Стол. Іран. Пра адсутнасць у чалавека добрай долі. ТС 2, 30.
    такая праўда як жураўлі ў небе. Гл. журавель.
    трэба як воўк на небе. Гл. воўк.
    як бог на небе, так пан на зямлі. Гл. Бог.
    добра як у небі. Ваўк. п. Ухв. Пра стан поўнага задавальнення, шчасця. Federowski, 78.
    Доля, доля як у небі столя - нема ў небі столі, нема ў мене долі. Тое, што такая доля як у небе столя.
    хадзіць як лунь па небу. Гл. лунь.
  2. 2
    небагата
    Лоб што лапата, ды розуму небагата. Гл. лапата.
  3. 3
    недарэзаны
    крычаць як свіння недарэзаная. Гл. свіння.
    крычаць як недарэзаны. Лід. Няўхв. Пра вельмі моцны, нястрыманы крык. Даніловіч, 238.
  4. 4
    нежывы
    есці як нежывы. Івац., Міл. Няўхв. Пра чалавека, які марудна і доўга есць. Бялькевіч, 169; ЗЗайкі.
    ляжаць як нежывы. Сміл. Пра нерухомага, апатычнага чалавека. Шатэрнік, 17; Federowski, 161.
    хадзіць як нежывы. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які павольна, марудна перасоўваецца. Federowski, 48; ЗЗайкі.
  5. 5
    немец
    накасіць як немец наваяваў. Кліч. Іран. Пра чалавека, які мала накасіў. Высл., 397.
    скупы як немец. Няўхв. Пра скупаватага, педантычнага чалавека. Dybowski, 17.
    калупацца як немец. Гом. Няўхв. Пра надта педантычнага чалавека, які робіць усё празмерна метадычна і дасканала. Высл., 333.
    дурны як сем немцаў. Зэльв. Няўхв. Пра не надта разумнага чалавека. Даніловіч, 249.
    нарвацца як немцы на засаду. Лід. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю. Высл., 281.
  6. 6
    немчык
    круціцца як немчык. Ушацк. Пра чалавека, якому даводзіцца праяўляць актыўнасць. ЖНС, 145. ≺ Немчык - ваўчок.
  7. 7
    немы
    маўчаць як немы. Ваўк. п., Бялын., Мсцісл. Пра чалавека, які не выдае сакрэтаў. Federowski, 180; Санько, 153; Юрчанка 1977, 182; Яўсееў, 18.
  8. 8
    непатрэбнік
    зажурыцца ек божы непотрэбнік. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца асобна, лічыць сябе непатрэбным. ТС 2, 96.
    стояць ек божы непотрэбнік. Жытк. ТС 3, 192. Тое ж.
  9. 9
    непрыкаянны
    хадзіць як непрыкаяны. Слаўг., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, не занятага справай, кагосьці негаспадарлівага. Нар. слов., 78; Юрчанка 1998, 220.
    шлындаць [па дварах] як непрыкаянны. Чав. Няўхв. Нар. слов., 135. Тое ж.
  10. 10
    непрытомны
    бегаць як непрытомны. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які бязмэтна ходзіць, бегае, валочыцца. Шатэрнік, 180.
    валандацца бы непрытомны. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 44. Тое ж.
    валачыцца па свету бы непрытомны. Слуцк. Няўхв. Сержп., 26. Тое ж.
    мармытаць як непрытомны. Сен. Няўхв. Пра невыразную, няўцямную гаворку каго-н. Каспяровіч, 211.
    хадзіць як непрытомны. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 51. Тое, што бегаць як непрытомны.
    як непрытомны. НН, 470. Тое ж.
  11. 11
    нерат
    улезці як шчупак у нерат. Гл. шчупак.
    вольны як рыба ў нераце. Гл. рыба.
    Пупасці як у нерыт: ні ўзад, ні ўперыд. Касц. Прык. Пра чалавека, які трапіў у безвыходнае становішча. Бялькевіч, 455.
  12. 12
    несці
    Баба што мяшок - што паложыш, то нясець. Гл. мяшок.
    ідзе, роўна вядро на галаве нясе. Гл. вядро.
    Навука не горб, за плячамі не нясці. Гл. горб.
  13. 13
    нетачоны
    Людзіна невучоная як сякіра нетачоная. Гл. сякера.
    чалавек невучоны як тапор нетачоны. Гл. тапор.
  14. 14
    неўмывацька
    нападаць як пчолы на неўмывацьку. Гл. пчала.
  15. 15
    нехаця
    есці як нехаця. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які есць без апетыту, неахвотна. Высл., 318.

Паведаміць пра недакладнасьць