На запыт знайшлося 34 артыкулы

  1. 1
    трава
    без солі як трава. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра невыразны смак нясоленай стравы. Federowski, 285; ЗЗайкі.
    капуста як трава. Слон. Няўхв. Пра невыразны смак непасоленай капусты. Высл., 334; Янк., 430.
    класціся як трава пад касою. Слуцк. Пра гібель людзей на поле бітвы. Сержпутоўскі 1999, 93.
    курыць як жаба траву есць. Гл. жаба.
    багата як травы. Пра вялікую колькасць нечага. Янк., Пар., 12.
  2. 2
    травінка
    адна як травінка ў полі. Памянш. Мсцісл. Спачув. Пра адзінокую самотную жанчыну. Юрчанка, 199.
  3. 3
    трактар
    гаварыць «р» што трактар ляхоча. Люб. Пра хібы ў вымаўленні літары Р. ЖН, 108.
  4. 4
    трала
    брахаць як трала. Гродз. Няўхв. Пра балбатуху, лапатуху. СПЗБ 5, 112.
  5. 5
    трапач
    як цыганскі трапач. Маст. Асудж. Пра кагосць няшчырага, хлуслівага. Даніловіч, 262.
  6. 6
    трапачка
    езык у каго трэпле ек трэпашка. Жытк., Драг. Няўхв. Пра языкатага, гаварлівага чалавека. ТС 5, 361; Скарбы, 92.
    рострэпацца як та трэпашка. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які занадта разгаварыўся, разышоўся. ТС 4, 324.
  7. 7
    трапка
    капуста як трапка. Мсцісл. Няўхв. Пра мяккую перамёрзлую капусту. Юрчанка, 199.
    зацухмоліць каго як пасьледнію тряпку. Мсцісл. Няўхв. Пра залішнія нападкі на кагосьці, зневажанне і знеслаўленне некага. Юрчанка 1993, 180. ≺ Зацухмоліць - затузаць.
  8. 8
    трапышка
    балбатаць як трапышка. Мсцісл. Няўхв. Пра балбатуна, надта гаварлівага чалавека. Юрчанка, 199.
  9. 9
    трасца
    худы ек трасца. Жытк. Няўхв. Пра некага вельмі, хваравіта худога. ТС 5, 152.
    Шчасце як трасца, пераходная свацця. Прык. Пра непастаянства, зменлівасць удачы, шчасця. Нос., 190.
    дрыжаць як трасца трасе. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які дрыжыць ад страху, холаду, іншых перажыванняў. Сержпутоўскі 1999, 38.
    дрыжаць як у трасцы. Ваўк. п. Federowski, 83; Санько, 128. Тое ж.
    трэсціся як у трасцы. Янк., 433. Тое ж.
    як у трасцы кідае каго. Здзекл. Пра вельмі раззлаванага чалавека. Янк., 447.
  10. 10
    траўка
    вольна як на траўцы. Ухв. Пра нейкую прастору, волю для чалавека. Янк., Пар., 26.
  11. 11
    трахала
    крычаць як [гэта] трахала. Брасл. Пра надта крыклівага чалавека з зычным голасам. СПЗБ 5, 122.
  12. 12
    трашчаць
    язык ляшчыць што калаўрот трашчыць. Гл. калаўрот.
  13. 13
    траяк
    Калі на дзераве як траяк, то альбо сей, альбо няхай будзе так. Прык. Фальк. Калі ліст на дрэве з трохкапеечную манету, то гэта апошні час для сяўбы, іншы раз і запозна сеяць. Federowski, 166.
  14. 14
    Тройца
    прыбрацца як хата перад Тройцаю. Гл. хата.
  15. 15
    трольскі
    хадзіць як трольскі бугай. Гл. бугай.
  16. 16
    Троцкі
    трындзець як Троцкі. Свісл., Гродз. Іран. Жарт. Пра чалавека, які лёгка, па-штукарску лжэ, гаворыць няпраўду. Даніловіч, 255. ≺ У аснове фразеалагізма - прозвішча ідэолага антыленінскага руху Л. Д. Троцкага.
  17. 17
    труба
    нос як труба. Гродз. Насмешл. Пра доўгі нос чалавека. СПЗБ 5, 128.
    расмаргацца як у трубу. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які гучна смаркаецца. Бялькевіч, 126.
    губы як трубы. Няўхв. Пра нейчыя тоўстыя губы. Янк., Пар., 45.
  18. 18
    трубачыст
    чыст як трубачыст. Жлоб., Мсцісл. Іран. Пра забруджанага, мурзатага чалавека. Высл., 420; Юрчанка, 199.
  19. 19
    трудадзень
    чапляцца як трудадзень за пляцень. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які ўсюды чапляецца. Юрчанка, 199.
  20. 20
    труены
    хадзіць як труены. Лоеў. Няўхв. Пра чалавека, які выглядае прыгнечана, незадаволена. Янкова, 361. ≺ Труены - тручаны.

Паведаміць пра недакладнасьць