-
1
чувера
як чувера. Пол. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. ЖН, 17. -
2
чугун
галовішча як чугун, сам як бачонык. Мсцісл. Пра знешні непрывабны выгляд кагосьці. Юрчанка 1993, 88.
ражышча якраз як чугун ваду грэць. Мсцісл. Насмешл. Пра нейчы шырокі тоўсты твар. Юрчанка 1998, 6. -
3
чугунішча
тоўсты як чугунішчэ. Жытк. Пагардл. Пра вельмі тоўстага чалавека. ТС 5, 300. -
4
чуецца
ідзе як ня чуецца. Астр. Пра нейчую лёгкую хаду. СПЗБ 5, 434. -
5
чужы
унадзіцца як кот да чужога (у чужое) сала. Гл. кот.
кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Гл. певень.
гаспадарыць як злодзей (жабрак) у чужой клеці. Гл. злодзей.
аскыляцца як сабака на чужую працу. Гл. сабака.
аглядацца як злодзей (сабака) ў чужым двары. Гл. злодзей.
есці як чужым ротам. Гл. рот. -
6
чужына
цесна дзе як на чужыне. Пра цеснату, адсутнасць зручнага месца для чалавека. Янк., Пар., 187.
згінуць як на чужыне. Пра чалавека, які непрыкметна для іншых прапаў. Янк., Пар., 71.
горка каму як на чужыне. Пра адчуванне адзіноты, тугі. Янк., Пар., 43. - 7
-
8
чума
Абман як чума: як пачнець, не спыніцца. Маст. Прык. Пра тое, што адзін падман цягне за сабой шэраг іншых. ФА. -
9
чумак
набрацца што чумак. Стол. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 5, 302. -
10
чумічок
як чумічок. Памянш. Мсцісл. Пра кагосьці маленькага, нізкага. Юрчанка, 204. -
11
чупіла
хадзіць як чупіла. Мсцісл. Няўхв. Пра непаваротлівага чалавека. Бялькевіч, 491. -
12
чупірадла
убрацца як чупірадла [якое]. Беласт. Няўхв. Пра безгустоўна ўбраную жанчыну. Высл., 403. -
13
чурбан
тоўсты як чурбан. Пра тоўстую цяжкую асобу. Тарас на Парнасе. -
14
чучайло
стояць ек чучайло. Жытк. Няўхв. Пра непрывабнага чалавека. ТС 5, 304. ≺ Чучайло - чучала, пудзіла. -
15
чучала
надзецца як чучала гарохавая. Мсцісл. Няўхв. Пра блага апранутага чалавека. Юрчанка 1969, 130.
хадзіць як чучала. Кобр., Мсцісл. Няўхв. ЖНС, 119; Юрчанка 1969, 67. Тое ж.
На запыт знайшлося 15 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць