На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    бэйбас
    хадзіць як бэйбас. Асудж. Пра гультаяватага хлопца. Каспяровіч, 38.
  2. 2
    бэля
    ляжаць як бэля. Нясв. Асудж. Пра п'янага да непрытомнасці. СПЗБ 3, 502.
    п'яны як бэля. Смарг., Іўеў., Шчуч., Маладз. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Даніловіч, 214; ФА; АВНЛ.
  3. 3
    бэмбаль
    жывот як бэмбаль. Слон. Насмешл. Пра туга набіты жывот. Нар. лекс., 48.
  4. 4
    Бэрка
    разумны як Бэркавы штаны. Рэч. Іран. Пра не вельмі разумнага чалавека. Pietkiewicz, 390.
    чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Карэл. Іран. Пра нячэснага чалавека, махляра. Высл., 421.
    толку дзе як у Бэркавым возе (Бэркавых калёсах). Іран. Пра адсутнасць парадку, ладу дзе-н. Васюковіч, 19. ≺ Бэрка - анучнік.
    глядзець як Хайка на Бэрку. Гл. Хайка.
  5. 5
    бэсця
    упіцца як бэсця. Ваўк. п. Няўхв. Пра крэпка п'янага чалавека. Federowski, 321.

Паведаміць пра недакладнасьць