На запыт знайшлося 19 артыкулаў

  1. 1
    брага
    дабрацца (дапасці, дарвацца) як вол (карова, свіння) да брагі. Гл. вол.
    набрацца як свіння брагі. Гл. свіння.
    падторкнуцца як чорт з каўшом пад брагу. Гл. чорт.
  2. 2
    бражны
    як карова бражная. Гл. карова.
  3. 3
    брат
    Голад не свой брат. Слуцк. Прык. Пра бязлітаснасць голаду. Сержпутоўскі 2000, 188.
    пагаварыць як з братам. Ухв. Пра нейчую шчырую, прыязную, даверлівую размову. ФСБМ 1, 185.
    жыць як браты. Івац., Слуцк. Ухв. Пра дружнае сужыцце. Сержпутоўскі 1999, 59 ЗЗайкі.
    падобны ўсё адно як браты. Пра падобных мужчын. ЛА, 25.
    як родныя браты. Ваўк. п. Пра падобных альбо дружных людзей. Federowski, 42; ЛА, 25.
    Жывем як браце, рахуемся як жыдзе. Прык. Кажуць у папрок родным, якія не робяць палёгкі. Нос., 42; Даніловіч 1996, 143.
  4. 4
    брахня
    пакацілася (разышлася) гарэлка па жывату як брахня па сялу. Мін. Жарт. Пра гарэлку, якая хутка заняла ўсе куточкі ў страўніку і стварыла адпаведны настрой. ЛЦ, 97.
    пійшло як брыхня по сылі. Насмешл. Кажуць, выпіўшы чарку гарэлкі. ФА.
  5. 5
    брацкі
    раскалыхацца як брацкі звон. Гл. звон.
  6. 6
    бровар
    бегаць як бровар падпаліўшы. Свісл. Насмешл. Пра неспакойную, мітуслівую бегатню. Даніловіч, 214.
    лятаць як жыд бровар запаліўшы. Гл. жыд.
    сыты як вол на бровары. Гл. вол.
  7. 7
    Броня
    цягацца як Броня па капусце. Люб. Няўхв. Пра некага, хто цягаецца па сяле, як мясцовая вядомасць Броня ў выпадку з капустай. ФА.
  8. 8
    Броцкі
    заробіць бы Броцкі на мылі. Стол. Іран. Пра адсутнасць заробку, а толькі страты. Барысюк, Буян, 17.
  9. 9
    бруд
    шанаваць як бруд на шчэпках. Лаг. Пра благога чалавека, якога трэба шанаваць не дзеля таго, што ён заслужыў пашану, а за тое, каб ён прыкрасьці не нарабіў. Варлыга 1966, 94.
  10. 10
    брус
    тоўсты як брус. Мсцісл. Пра нешта альбо некага надта тоўстых. Юрчанка, 179.
    тоўсты як драўляны брус. Мядз. Пра тоўстага чалавека. ЗСалавей.
    цвёрды як брус. Гом. Пра нешта дужа цвёрдае. Мат. Гом., VII, 164.
    менціць як [тым] брусом по косе. Асудж. Пра нядобразычлівую балбатлівасць, што закранае іншых. ТС 3, 73.
  11. 11
    брусніца/брушніца
    красны як брушніца. Ухв. Пра нешта чырвонае, прывабнае. Ройзензон, 72.
    маладзіца як брусніца. Ухв. Пра здаровую, румяную, прывабную маладзіцу. Янк., 414; Станкевіч, 149; Санько, 152.
    ля паясніцы як брушніцы. Рэч. Пра вялікіх вошаў. Пяткевіч, 376.
  12. 12
    бруха
    Блін не клін - бруха не распора. Гл. клін.
    Судзейскі карман [быў] што папоўскае бруха. Дзятл. Прык. Іран. Пра сквапнасць адзначаных службоўцаў. Сцяшковіч, 609.
  13. 13
    бруштын
    жоўты як бруштын. Беш. Пра нешта жоўтае, яркае. Каспяровіч, 42. ≺ Бруштын - бурштын, янтар.
  14. 14
    брыда
    Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Дзярж. Прык. Пра неаднолькавую ацэнку тых самых сітуацый і асоб. ФА.
  15. 15
    брыднік
    расці як брыднік у лесе. Люб. Пра хуткі, інтэнсіўны рост чаго- альбо каго-н. СПЗБ 1, 225. ≺ Брыднік - зараснік.
  16. 16
    брызгель
    вішань што брызгель. Слон. Пра вялікую колькасць вішань, чырвоных ягад. Высл., 293.
  17. 17
    брысь
    чырвоны як брысь. Слон. Ухв. Пра чырванашчокага, паўнатварага чалавека. Нар. слов., 32. ≺ Брысь - ужываецца выключна ў параўнанні.
    як брысь. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага моцнага чалавека. Юрчанка, 179.
  18. 18
    брытва
    вайстренный што брытва. Мсцісл. Пра нешта вельмі вострае. Юрчанка, 1993, 71.
    востры (гостры) як брытва. Ваўк. п., Слон. Federowski, 113; Янк., 399; Высл., 294. Тое ж.
    коса ярка шо брытва. Слон. Ухв. Пра вострую касу. ТС 5, 364.
    язык як брытва. Івац., Слон., Мядз. Пра занадта востры язык. Высл., 424; ФА; ЗЗайкі.
    Язык што брытва: як намылішся, то і пабрые. Касц., Хоц. Прык. Асудж. Пра занадта востры язык. ЛЦ, 66. Тое, што язык як брытва.
    хадзіць як на брытвах. Ваўк. п., Бяроз. Пра асцярожную, напружаную хаду. Federowski, 48; АВНЛ.
    як брытваю рэзаць. Мсцісл. 1. Пра хуткае і роўнае адразанне чаго-н. 2. Пра адкрытае, рэзкае выказванне сваёй думкі. Юрчанка 1998, 8.
  19. 19
    брыць
    касіць як брыць. Маст. Ухв. Пра дакладнае, чыстае, роўнае скошванне чаго-н. Сцяшковіч, 28.
    лёгка жаніцца што лысага брыць. Гл. лысы.
    лёгка як голага брыць. Гл. голы.

Паведаміць пра недакладнасьць