-
1
благі
чапацца як благая скула. Гл. скула.
як благая баба. Гл. баба.
як благая свіння. Гл. свіння.
гадзіць як благой скуле. Гл. скула.
драцца як благі мацер'ял. Гл. мацер'ял.
пхаць як у благі мяшок. Гл. мяшок.
раз'ехацца як благія порткі: то там, то там баліць. Гл. порткі.
біць як благога ката. Гл. кот. - 2
-
3
блашчыца
сядзець як блашчыца ў шчыліне. Насмешл. Пра чалавека, які сцішыўся, схаваўся, прытаіўся. Янк., 431.
вочы як у блашчыцы. Мін. Насмешл. Пра маленькія і невыразныя вочы. Высл., 295. -
4
блёкат
бегаць як блёкату аб'еўшыся. Асудж. Пра мітусню як пры атрутных канвульсіях. Янк., Пар., 15.
гаварыць як блёкату наеўшыся. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра няўцямную гаворку. Federowski, 108; ЗЗайкі. -
5
блізняты
заўсёды ўдвух як арэхі-блізняты. Гл. арэх.
родныя як блізняты. Пра вельмі блізкіх адзін аднаму людзей. Янк., 425. -
6
блін
ламацца як грэцкі блін. Насмешл. Пра хуткую страту знешняга выгляду. БФГ, 171.
лёгкі на ўспамін як з патэльні блін. Докш. 1. Пра часты і прыемны ўспамін. 2. Пра чалавека, які кожны раз з'яўляецца тады, калі пра яго ўзгадваюць. Высл., 341.
марнавацца як грэцкі блін у торбе. Валож. Высл., 345. ≺ Грэцкі блін крохкі, ломкі і ў торбе хутка траціць выгляд. Тое, што ламацца як грэцкі блін.
Ні то, ні сё - як гарэлы блін. Няўхв. Пра нягеглага работніка, нікчэмнага чалавека. Станкевіч, 139.
прыставаць як кепскі блін. Няўхв. Пра настойлівае прыставанне, прыліпанне каго-н. да кагосьці іншага. Янк., Пар., 134.
тонкі як блін. Маст. Насмешл. Пра нешта тонкае, пляскатае. Сцяшковіч, 610.
цягацца што гусь з блінам. Гл. гусь.
Праўда не шкварка - з блінамі не з'ясі. Гл. шкварка.
нахватацца як сярбун бліноў. Гл. сярбун.
Ілжэ як бліны пячэ: толькі шыпіць. Прык. Асудж. Пра таго, хто з лёгкасцю лжэ. ПП 2, 312.
пячы як бліны. Жарт. Пра лёгкае, хуткае выкананне пэўнай працы. БПФС, 30.
утрэскацца як чорт у кіслыя бліны. Гл. чорт.
як бліны пячы. Мсцісл. Юрчанка 1977, 210-211. Тое, што пячы як бліны. -
7
бліскавіца
мігнуць як бліскавіца. Ваўк. п., Слон. Пра хуткае, імклівае мінанне чаго-н. Federowski, 186; Высл., 346.
сцебануць як бліскавіца. Пра нешта хуткае, рэзкае - удар, словы. Янк., Пар., 159.
шпаркі як бліскавіца. Ваўк. п. Ухв. Пра рухавага, хуткага, імклівага чалавека. Federowski, 300.
глядзець як гусь на бліскавіцу. Гл. гусь.
схапіць як бліскавіцу. Іран. Пра немагчымасць нешта зрабіць, схапіць, атрымаць. Янк., Пар., 158. -
8
бліскаўка
шпаркі як бліскаўка. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 300. Тое, што шпаркі як бліскавіца. - 9
-
10
блудзень
як блудзень [сваёй хаты не пазнаеш]. Дзятл. Асудж. Пра моцна п'янага. Жыв. сл., 6. -
11
блудзяшчы
хадзіць як блудзяшчы. Чыж. Зласл. Пра чалавека, што бадзяецца, не пільнуецца дому. СПЗБ 1, 196. - 12
-
13
блыха
гонару што ў свінні блох. Гл. свіння.
гонару як у сабакі блох. Гл. сабака.
даўгоў як у сучкі блох. Гл. сучка.
набрацца як Мурза блох. Гл. Мурза.
набрацца як сучка блох. Гл. сучка.
дзёргацца нібы блохі ў штанах. Гом. Пагардл. Пра нейкія нявартыя намаганні. АВНЛ.
напасці як на мокрага блохі. Гл. мокры.
як той, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е. Гл. салома.
выпаўзці як блыха на пуза. Смарг. Іран. Насмешл. Пра чалавека, які раптам разбагацеў, выбраўся на віднае месца. ФА.
прыткі як блыха. Беш. Насмешл. Пра кагосьці хуткага, рэзкага, імклівага. Каспяровіч, 255.
скакаць як блыха ў штанах. Мін. Кплів. Пра нейчыя рэзкія, непрывабныя, нечаканыя падскокі, мітусенне. ЛЦ, 122.
скакаць як блыха. Мсцісл. Кплів. Пра мітуслівыя рухі. Бялькевіч, 88.
набрацца як сабака (цюцька) вошай. Гл. сабака. -
14
бляха
блішчаць як вош на блясе. Гл. вош.
выцыгаць як на гарачай блясе. Слон. Насмешл. Пра нейчае незайздроснае становішча, калі добра падпячэ. Высл., 299. ≺ Выцыгаць - падскокваць.
падскокваць як кот на гарачай блясе. Гл. кот.
брэмкаць як па блясе. Пра характэрны гук, лясканне. АВНЛ.
як град па бляхе. Гл. град. -
15
бляшанка
лысы як бляшанка. Насмешл. Пра лысую галаву. СПЗБ 2, 698. -
16
бляшка
балабоніць як у бляшку. Мсцісл. Іран. Пра гучную гамонку. Бялькевіч, 97. - 17
На запыт знайшлося 17 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць