На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    быдла
    крычаць на каго як на быдла [якоё]. Слон. Асудж. Пра грубую, з крыкам размову. Высл., 338.
  2. 2
    быдля
    смярдзець як быдля. Пух. Пагардл. Пра неахайнага, недагледжанага, апушчанага чалавека. СПЗБ 1, 251.
  3. 3
    бык
    Бацька да дзіцяці як бык да цяляці. Прык. Пра недастатковыя бацькоўскія пачуцці ў параўнанні з мацярынскімі. Даніловіч 1996, 141.
    вылупіць (вырачыць) вочы як бык на новае шула. Пін. Няўхв. Пра ўпартую няўцямную паставу, погляд каго-н. МК, 40.
    гаварыць як бык сцыць. Пол. Насмешл. Вульг. Пра немнагаслоўную гаворку з перапынкамі. АВНЛ.
    глядзець як бык на чырвоно. Слон., Брэсц. Насмешл. Пра чыйсьці злосны пагляд. Высл., 305; ЛЦ, 70.
    глядзець як бык на мясніка. Мсцісл. Насмешл. Пра перапалоханы і няўцямны погляд. Юрчанка, 179.
    глядзець як бык на новае шула. Касц., Хоц., Рэч., Ганц. Жарт. Пра няўцямны погляд на штосьці невядомае. ЛЦ, 70; ФА.
    затупяніцца як бык. Краснап. Няўхв. Пра чыюсьці незвычайную ўпартасць. Бялькевіч, 206.
    Здаровы як бык, а розуму ні на глык. Бярэз. Прык. Няўхв. Пра вялікага ды неразумнага чалавека. СЦБ, 95.
    здаровы як бык. Ваўк. п., Смал. п., Докш. Пра моцнага чалавека. Federowski, 353; Добр., Смол., 488; Высл., 327; Ройзензон, 80.
    крычаць як бык у студні. Іўеў. Няўхв. Пра моцны крык, лямант. Даніловіч, 214.
    ляжыць як бык, бо ён так прывык. Маст., Слон. Няўхв. Пра лянівага чалавека. СРЛГ, 54; Арх. Гр.
    наесца (наладавацца) як бык. Ваўк. п. Няўхв. Пра схільнага да абжорства чалавека, што празмерна наеўся. Federowski, 196, 197.
    Наеўса як бык, а кішка як смык. Жытк. Прык. Іран. Пра нейчы слабы наедак. ТС 2, 193.
    Наеўся як бык, перагнуўся як смык, а галодны як сабака. Лоеў. Прык. Іран. Янкова, 332. Тое ж.
    наеўся як бык, не знаю як быць. Мін., Чэрык. Жарт. Пра чалавека, што празмерна наеўся. ЛЦ, 93.
    Наеўся як бык, перагнуўся як смык. Рэч. Прык. Іран. ЛЦ, 19. Тое, што Наеўса як бык, а кішка як смык.
    паглядаць скоса як бык. Сміл. Няўхв. Пра пагрозліва касы пагляд. Шатэрнік, 258.
    рабіць як бык. Віл. Ухв. Пра працавітага чалавека. СПЗБ 1, 251.
    раўсці нема як бык. Івац., Пол. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык, рык. Нар. лекс., 16; ЗЗайкі.
    сапець як бык раз'яроны. Кап. Няўхв. Пра паводзіны злоснага, раз'юшанага чалавека. ФА.
    унурыцца як бык. Мсцісл., Капыл. 1. Пра насупленага, упартага чалавека. 2. Пра таго, хто актыўна ўключыўся ў справу. З нар. сл., 129. ≺ Унурыцца - тут: заўзята ўзяцца за справу. Тое, што рабіць як бык.
    упарты (упірліў) як бык. Ваўк. п., Краснап. Няўхв. Пра надта ўпартага, упірлівага, незгаворлівага чалавека. Federowski, 32; Бялькевіч, 460, 461; Высл., 406.
    хадзіць услед за кім як бык за каровай. Хоц. Няўхв. Пра ўпартае пераследванне, навязлівае таварыства. ЛЦ, 126.
    як бык сцыць. Ушацк. Вульг. Пра няроўнае выкананне чаго-н. Барадулін, 58.
    як бык у студні дзе. Смарг. Насмешл. Пра няёмкае, нязручнае адчуванне сябе дзе-н. Даніловіч, 214.
    завыик тоўстый як у быка. Смал. п. Жарт. Пра чалавека ўкормленага, з тоўстым каркам. Добр., Смол., 224. ≺ Завыек - карак.
    надзімацца як жаба, гледзячы на быка. Гл. жаба.
    станчыць шыйку як у быка. Іран. Пра ладную тоўстую адгадаваную шыю каго-н. Ройзензон, 77.
    як з быка малака чаго. Дзятл., Лаг., Слон. Іран. Няўхв. Пра адсутнасць якой-н. карысці ад каго-, чаго-н. Высл, 426; Даніловіч, 225; ФА.
    мужыкі як быкі. Глыб. Ухв. Пра моцных, здаровых мужыкоў. Высл., 347.
  4. 4
    быліна
    адна як быліна ў полі. Рэч., Светл. Спачув. Пра самотную жанчыну. Высл., 281; Янк., 443.
    загнуцца як быліна. Ваўк. п. Пра слабога чалавека, што гнецца пад гнётам абставін. Federowski, 347.
    тонкі як быліна. Рэч. Пра чалавека з тонкім станам, хударлявага. ЛЦ, 75.
  5. 5
    быліначка
    ссушыць, зморыць як буліночку. Памянш. Жытк. Спачув. Фальк. Пра здзекі, прыніжэнне, абцяжаранасць клопатамі (пра жанчыну). ТС 1, 92. ≺ Сцябло травы - сімвал самотнасці, пакінутасці.
    тонкая як быліначка, жаркая як маліначка. Памянш.-ласк. Лаг. Захапл. Фальк. Пра прывабную зграбную дзяўчыну. Varłyha, 171.
  6. 6
    былінка
    адна як былінка ў полі. Памянш. Астр., Маст., Рэч., Мсцісл., Светл. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. Высл., 281; Янк., 443; Юрчанка, 174; Даніловіч, 214.
    высахнуць як былінка ў полі. Памянш. Смал. п., Слуцк. Спачув. Пра самотнае жыццё адзінокай жанчыны. Добр., Смол., 46; Сержпутоўскі 1999, 31.
    вянуць (ад думак) як былінка ў полі. Памянш. Пра нейчыя перажыванні, думкі, клопаты. НН, 400.
    жыве адна сірацінка як у полі былінка. Гл. поле.
  7. 7
    быльняг
    нарасці як быльнягу. Пра непрыкметна падрослае маладое пакаленне. Янк., Пар., 112.
  8. 8
    бычанок
    уперціся як бычанок. Памянш. Мсцісл. Жарт. Пра ўпартага чалавека, часцей, падлетка, таго, хто заўсёды адмаўляецца. Юрчанка, 269.
  9. 9
    бычок
    Выпі, маладзенькі, малачка, каб стаяў як у бычка. Памянш. Слуцк. Вясельны жарт. ФА.
    гладкі як бычок. Памянш. Ухв. Пра дагледжанага моцнага хлопца. Янк., Пар. 39.
    дундзіць (дундзе) як бычок. Памянш. Слуцк., Маладз. Пра прагнае піццё з асалодаю. Жыв. сл., 62; Мат., 98.
    надундзіцца малака як бычок. Памянш. Слон. Жарт. Пра дзіця, што добра, у смак, напілося малака. Нар. лекс., 54.
    хадзіць услед за кім як бычок за цялушкай. Памянш. Хоц. Жарт. Пра хлопца, што ходзіць услед за ўпадабанай дзяўчынай. ЛЦ, 126.
    як Дашкавіча бычок. Памянш. Воран. Жарт. Пра нязграбнага, няўдалага хлопца. Сцяшковіч, 614.
  10. 10
    бычыны
    шыя як бычыны хвост. Гл. хвост.
    араць бычыным сікам. Гл. сік.

Паведаміць пра недакладнасьць