На запыт знайшоўся 21 артыкул

  1. 1
    Віганцы
    збірацца куды як у Віганцы на танцы. Воран. Жарт. Пра хуткае, мітуслівае збіранне куды-н. Даніловіч, 256.
  2. 2
    відук
    плодны як відук. Пра расліну, што хутка распаўсюджваецца. Янк., 421. ≺ Відук - мак-самасей.
    узыйсці як відук. Пра добрую ўсходлівасць раслін. Янк., Пар., 173.
    учэпісты як відук. Няўхв. Пра некага з асаблівымі здольнасцямі да выжывання. Янк., 436.
  3. 3
    відэлец
    насіць што як на відэльцы скварку. Нясв. Жарт. Пра надта ўважлівае абыходжанне з чым-н., цацканне. ФА.
  4. 4
    віж
    хадзіць як [той] віж. Стаўб. Няўхв. Пра вельмі цікаўнага, пранырлівага чалавека. Нар. слов., 149. ≺ Віж - чалавек, які ўсё выглядае і выведвае.
  5. 5
    вілашнік
    высокі як вілашнік. Мсцісл. Пра высокага чалавека. Юрчанка, 203.
    любіць як сабака вілашнік. Гл. сабака.
    як вілашнік. Мсцісл. Пра тонкага, худога чалавека. Юрчанка, 180.
  6. 6
    вілы
    дзеўка як віламі скіданая. Стаўб., Капыл. Няўхв. Пра неразумную ці не надта выхаваную або не вельмі станістую дзяўчыну. ФА; БД, 146.
    круціцца як вуж у вілах. Гл. вуж.
    насіць як чорта на вілах. Гл. чорт.
    падняць як чорта на вілах. Гл. чорт.
    шанаваць каго як на вілах. Івац. Няўхв. Пра пажаданні чагосьці злога некаму. ЗЗайкі.
    ногі як вілы. Ушацк. Насмешл. Пра крываногага чалавека. Скарбы, 130.
  7. 7
    Вільня
    як дзядзька ў Вільні. Гл. дзядзька.
    як у Вільні на Кальвары дзе. Шчуч. Маст. Пра люднае і шумнае месца, вялікі вэрхал дзе-н. Даніловіч, 257.
    хата як Вільня. Івац. Ухв. Пра вялікую, прасторную хату. ЗЗайкі.
  8. 8
    вінаграднік
    хадзіць як ліса каля вінаградніку. Гл. ліса.
  9. 9
    вінаход
    як вінаход. Мсцісл. Пра непаседлівага чалавека, часцей пра дзіця. Юрчанка, 180.
  10. 10
    Вінцэсь
    гаранцаваць як Вінцэсь у танцы. Астр. Жарт. Пра чые-н. адметныя, незвычайныя выхадкі, паходку і г. д., што нагадваюць манеру танцаваць прыкметнай на мясцовым узроўні асобы. ФА.
  11. 11
    вір
    базар як вір. Пра кругавы рух людзей на прасторы рынку. Янк., Пар., 13.
    паехаць куды як у вір галавою. Няўхв. Пра рашучае небяспечнае прадпрыемства, паездку каго-н. Янк., Пар., 122.
    як у вір. Пін. ДА. Тое, што паехаць як у вір галавою.
    круціць мірам як чорт вірам. Гл. чорт.
    круціць як чорт вірам. Гл. чорт.
    круціцца як у віры. Спачув. Пра вялікую занятасць каго-н., каму даводзіцца паспешліва рабіць шмат спраў. Янк., Пар., 89; Санько, 148.
  12. 12
    вісельнік
    падтрымліваць каго як вісельніка вяроўка. Брасл. Іран. Пра ўмяшальніцтва, якое вядзе да поўнай катастрофы. Рабкевіч, 158.
    шанцаваць як вісельніку. Івац., Слуцк. Іран. Пра вельмі рэдкае шанцаванне. Сержпутоўскі 1999, 72; ЗЗайкі. ≺ Алюзія да рэдкіх выпадкаў, калі вяроўка не вытрымлівае і рвецца пад цяжарам вісельніка.
  13. 13
    вітрына
    стаяць як у вятрыня лялька. Астр. Жарт. Іран. Пра манерыстага альбо модна апранутага чалавека, які як бы выстаўляе сябе напаказ. СПЗБ 4, 586.
  14. 14
    віхар/віхор
    круціць як віхар у полі. Слон., Ваўк. п. Асудж. 1. Пра нечае круцельства, падман, нядобрасумленнасць. 2. Пра надта злоснага, раз'юшанага чалавека. Federowski, 153.
    хадзіць усё роўна як віхар. Ваўк. п. Пра чыю-н. імклівую паходку. Federowski, 48, 410.
    несціся як віхор. Няўхв. Пра чыё-н. імклівае перамяшчэнне, бег. Янк., 418.
    павіхрыцца недзе як віхор. Слон. Няўхв. Пра знікаючага сямейніка, які не паведамляе, куды ідзе. Нар. слов., 36.
    віхром вада ўе. Брасл. Пра кругавы рух вады, крыніцы, пра вір. СПЗБ 1, 316.
  15. 15
    віхла
    быстры, удалы як віхла. Ухв. Пра энергічнага чалавека, у якога хутка і спорна ідзе работа. З нар. сл., 99. ≺ Віхла - тут: агонь.
  16. 16
    Віхна
    насіцца як та Віхна з гарбузою на базары. Стол. Жарт. Пра мітуслівую жанчыну. ТС 1, 195.
  17. 17
    віхуратка
    лётаць як віхуратка. Астр. Пра мітуслівае, хуткае перамяшчэнне каго-н., Даніловіч 2008, 136.
  18. 18
    віціна
    здаровы як віціна. Ваўк. п. Ухв. Пра моцнага, жылістага мужчыну. Federowski, 353. ≺ Віціна - тут: прэнт.
    як віціна. Гродз. Ухв. Пра прыгожую, стройную, тоненькую дзяўчыну. Цыхун, 175.
  19. 19
    вішанька
    вочкі як вішанькі. Памянш.-ласк. Захапл. Пра цёмныя, прыгожыя, бліскучыя вочы. Янк., 399.
  20. 20
    вішнёвы
    пачырванець як вішнёвы сок. Гл. сок.

Паведаміць пра недакладнасьць