На запыт знайшлося 24 артыкулы

  1. 1
    вугал
    трэба як пяты вугал у хаце. Дзятл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 243.
    чухацца як свіння аб вугал (плот, пад плотам). Гл. свіння.
    аглядацца як воўк каля вуглоў цындаючы. Гл. воўк.
  2. 2
    вугалёк
    чорны як вугалёк. Памянш. Мсцісл. Пра некага вельмі чорнага і невялічкага. Юрчанка, 180.
  3. 3
    вугалёчак
    як вугалёчак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Юрчанка, 180. Тое, што чорны як вугалёк.
  4. 4
    вугаль
    чорны (счарнець) як вугаль. Клецк., Слон., Краснап. Пра нешта альбо некага вельмі чорных. Высл., 418; Бялькевіч, 91.
    бегаць як з вуглямі ў нагавіцах. Слон. Іран. Пра панічную мітусню кагосьці. Высл., 285.
  5. 5
    вуголіна
    обгорэць як вуголіна. Жытк. Пра насычаны, інтэнсіўны загар чалавека. ТС 3, 221.
  6. 6
    вуголле
    сядзець як на вугаллі. Мсцісл. Пра неспакойнае, нястрыманае сядзенне, калі што альбо трывожыць, альбо нечага чакаеш. Бялькевіч, 113.
    Благі чалавек - што вуголле: або апячэ, або абмарае. Прык. Пра благія наступствы кантактавання з нядобрым чалавекам. Янкоўскі, 174.
    гарэць як вуголле. Слуцк. Пра гарэнне чаго-н. без полымя. Сержпутоўскі 1999, 42.
    Паклёп (плёткі) як вуголле: калі не абпаліць, то запэцкае. Мін. Прык. Пра непрыемныя, адмоўныя вынікі абгаворвання для чалавека. ЛЦ, 46; ПП 2, 396.
    чорны як вуголле. Лоеў. Пра нешта насычана чорнае. БД, 98.
    як на гарачым вуголлі. Пра паводзіны чалавека, які нечым моцна занепакоены, нечага чакае, перажывае. БПФС, 51.
    прыпячы як раку на вуголлях. Гл. рак.
  7. 7
    вуда
    Нож як вуда, да рэзаць ім худа. Прык. Пра чалавека, які ў гутарцы кпіць з іншых, але сам у рабоце няўмелы і лянівы. Нос., 115; Крэмнеў, № 805.
    п'яныя як вуда: ківень, ківень. Пух. Няўхв. Пра няроўную паходку п'яных. СПЗБ 1, 333.
    роўна ісці як вуда. Чэрв. Іран. Пра асаблівасці паходкі п'янага. СПЗБ 1, 333.
    як вуда ўбакі хадзіць. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 112. Тое, што роўна ісці як вуда.
    ногі як вуды. Бар. Няўхв. Пра доўгія худыя ногі. СПЗБ 1, 333.
    пайсці як з вуды. Навагр. Пра хуткае, шпаркае перамяшчэнне каго-н. Даніловіч, 225.
  8. 8
    вуж
    выкручвацца як вуж. Няўхв. 1. Пра немагчымасць спакойна пабыць, уседзець на адным месцы. 2. Пра занятак, клопаты чалавека, якія патрабуюць шмат сіл. 3. Пра няшчырыя, падманныя паводзіны чалавека. Янк., Пар., 29; Санько, 120.
    вярцецца як вуж у вілах. Свісл. Сцяшковіч, 614; Санько, 148. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
    жылаву ек вуж. Жытк. Пра жылістага хударлявага мужчыну. ТС 2, 71.
    круціцца (віцца, звівацца) як вуж [ушчымлены]. Янк., Пар., 88. Тое, што выкручвацца як вуж.
    круціцца як вуж у вілах. Шчуч. Дзятл. Воран. Даніловіч, 217. Тое ж.
    Муж не вуж, а кроў высмакча. Жытк. Прык. Асудж. Пра стаўленне да жонкі жорсткага, неспагадлівага мужа. АВНЛ.
    паўзці як вуж. Няўхв. Пра павольнае перасоўванне, няшпаркую хаду кагосьці. Янк., Пар., 125.
    сядзіць нядуж: налізаўся як вуж. Іран. Пра моцна п'янага чалавека. Ром., Бел., 308; Янкоўскі, 245.
    цягнуць як вуж. Асудж. Пра кагосьці, хто сушыць каго, паціху і непрыкметна забірае жыццё. Янк., 1968, 409.
    чорны як вуж. Пра чорную жывёлу (ката, каня). Ром., Бел., 314; Ляцкий, 58.
    як вуж на патэльні. Няўхв. БПФС, 51. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
    выкручвацца вужам. БПФС, 51. Тое, што выкручвацца як вуж.
    звівацца вужам. БПФС, 51. Тое ж.
    круціцца вужом. БВ, 126. Тое, што выкручвацца як вуж 1.
  9. 9
    вужака
    выкручвацца як вужака. Мін. Бялькевіч, 233; ЛЦ, 101. Тое, што выкручвацца як вуж.
    глядзець як вужака на яйкі. Петр. Асудж. Пра прагны, злосны, варожы погляд. ЛЦ, 50.
    Дурань не вужака - не ўкусіць. Прык. Пра частую бяскрыўднасць не вельмі разумных людзей. Янкоўскі, 176.
    круціцца як вужака. Сен., Чэрв. МК, 270; Гілевіч, 165. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
    поўзці як [яка] вужака. Стол. ТС 1, 159. Тое што паўзці як вуж.
    чорны як [тая] вужака. Пра чорную жывёліну (ката, каня). Ром., Бел., 314; Ляцкий, 58.
    віцца вужакай перад кім. Няўхв. Пра нейчыя лісьлівыя, але зланамысныя захады перад кімсьці. БПФС, 53.
  10. 10
    вузел
    прыказку скажа як вузлом (вузел) завяжа. Добр. Пра трапнае, да месца, яркае выслоўе ў гаворцы. Рапановіч, 206.
  11. 11
    вузлік
    маленькі як вузлік. Памянш.-ласк. Карэл. Жарт. Пра маленькае, кругленькае дзіця, кацяня, кураня і г. д. Высл., 345.
  12. 12
    вулей
    на плошчы як у вулеі. Беласт. Пра вялікую колькасць людзей, шум на плошчы. Высл., 348.
    баба як вулей. Бабіц. Ухв. Пра мажную, поўную кабету. СПЗБ 1, 142.
    тоўсты як вулей. Люб. Пра поўнага, тоўстага чалавека. ДА.
    загудзець як пчолы ў вуллі. Гл. пчолы.
    люду як пчол у караніку (вуллі). Гл. пчолы.
    распуціцца як ксяндзы ля вулляў. Гл. ксёндз.
    оводоў як із вулья рой. Жытк. Пра вялікую колькасць аваднёў. ТС 1, 164.
  13. 13
    вуліты, гл. выліты
  14. 14
    вуліца
    Пракос весці - не вуліцу месці. Прык. Пра складанасць і патрабаванне спрыту пры касьбе. Янкоўскі, 183.
    любіць як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Гл. сабакі.
    як з вырванскай вуліцы. Астр. Няўхв. Пра неахайна апранутага, з неўпарадкаванай знешнасцю чалавека. Даніловіч, 225.
    бы на Зарванскай гуліцы. Пруж. Босак, 29. Тое ж.
  15. 15
    вулкан
    жыць як на вулкане. Няўхв. Пра жыццё ў пастаянным чаканні якіх-н. непрыемнасцей. ФСБМ 1, 196.
  16. 16
    вулляк
    як вулляк. Мсцісл. Пра тоўстага чалавека. Юрчанка, 180.
  17. 17
    вупар
    стаяць як вупар. Іўеў., Гродз. Няўхв. Пра надзьмутага, упартага, незадаволенага чалавека. СПЗБ 1, 337; Цыхун, 19. ≺ Вупар - упарты чалавек.
  18. 18
    вус
    блішчаць як тараканні вусы. Кліч. Жарт. Іран. Пра чысціню, парадак. АВНЛ.
  19. 19
    вусень
    валасаты як вусень. Насмешл. Няўхв. Пра аброслага, няголенага чалавека. Янк., Дыял., III, 154.
    паўзці як вусень. Насмешл. Пра павольны рух, хадзьбу, перамяшчэнне. Янк., Пар., 125; Санько, 71.
  20. 20
    вутка
    жыць як вутка (вуця) на вадзе. Лоеў. Ухв. Пра вельмі добрае, спакойнае жыццё. Янкова, 71.
    ідзе як (быццам) вутка плыве. Ваўк. п., Клім. Ухв. Пра плаўную, павольную хаду кагосьці. Federowski, 48; Янк., Пар., 80; Бялькевіч, 114.
    пражыць за кім як вутка на вадзе. Люб. Ухв. Пра шчаслівае, у дастатку жыццё жанчыны ў замужжы. Скарбы, 158.
    як вутка. Мсцісл. 1. Пра павольнага чалавека. 2. Пра распаўнелага чалавека. Юрчанка, 180.
    да каго як да вуткі на сёмыя суткі. Раг. Жарт. Пра чалавека, які вельмі павольна кеміць. АВНЛ.
    прамая кішка як у вуткі. Касц. Пра чалавека, які многа есць, а не папраўляецца. АВНЛ.

Паведаміць пра недакладнасьць