61 сляпак // сляпень Сляпак. Разм. 1. Чалавек, які не заўважае чаго-н.; ашукваецца ў чым-н. - Чым ён адрозніваецца ад Сядураў? Тым, што своечасова не перафарбаваўся? Слепакі!… 62 смаглы // смуглы Смаглы. Перасохлы, сасмаглы (звычайна пра губы). Лаянкі і пракляцці хацелі зрывацца са смаглых губ, але нема маўчалі яны. З.Бядуля. Смуглы. Больш цёмнай… 63 смалісты / смаловы // смаляны / смольны Смалісты. 1. Багаты смалою; у якім многа смалы. Полымя зырка гарэла, прагна хапалася за сырую смалістую ігліцу, якая спачатку густа дымілася, тлела,… 64 сотнік // соцкі Сотнік. У дарэвалюцыйнай Расеі: афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. Прыбег казацкі сотнік. З.Бядуля. Соцкі. У… 65 спадчына // спадчыннасць Спадчына. 1. Маёмасць, якая пераходзіць каму-н. пасля смерці яе ўладальніка; тое, што пакінута папярэднікам у якой-н. галіне дзейнасці, справе. Фарфоравыя… 66 спекулянцкі // спекуляцыйны1 / спекуляцыйны2 Спекулянцкі. Які мае адносіны да спекулянта, спекуляцыі. Ад спекулянцкай той зарплаты разбагацеў, раззалацеў. П.Панчанка. Спекуляцыйны1. Які мае адносіны… 67 спружыністы // спружынны // спружыновы Спружыністы. Пругкі, як спружына; здольны спружыніць. Адным кароткім спружыністым рухам [вугор], як змяя, выслізне з вашых рук - і толькі яго і бачылі.… 68 стабілізаваны // стабілізацыйны Стабілізаваны. Зроблены стабільным, устойлівым. Стабілізаваны ўчастак фронту. Стабілізацыйны. Які мае адносіны да стабілізацыі, накіраваны на захаванне… 69 стажорка // стажыроўка Стажорка. Жанчына, якая праходзіць стажыроўку. Танклявы дзявочы галасок нешта намагаўся яму загадваць. Гэта крычала Дашына стажорка, свінарка з суседняга… 70 сталагміт // сталактыт // стаматыт Сталагміт. Канічны вапнавы нарост на дне пячоры, утвораны кроплямі вады з растворанай у ёй вапнаю. А на падлозе пячоры вырастаюць вапнавыя слупкі -… 71 стамленне // стамляльнасць // стома // стомленасць Стамленне. Страта сіл; зморанасць, стома. Свежа стала на зямлі; лёгкае стамленне ахапіла ўсё цела. А.Чарнышэвіч. Стамляльнасць. Схільнасць да хуткага… 72 станіца // станцыя Станіца. Вялікае казацкае сяло на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях. Дзень, што перагарэў на вачах і асыпаўся попелам за станіцаю ў стэпе, выдаўся,… 73 станічны // станцыйны Станічны. Які мае адносіны да станіцы, характэрны для яе. Са станічнага парку, які пачынаўся адразу па той бок вуліцы, улівалася ў пакой, затапляючы… 74 станковы // станочны Станковы. 1. Які ўмацаваны на станку - на металічнай аснове, лафеце. З вокнаў, з дахаў вялікіх і малых прыстанцыйных будынкаў касілі станковыя кулямёты.… 75 станчыць // станчэць Станчыць. што. Зрабіць вельмі тонкім, танчэй, чым трэба. Станчыць нітку. Станчыць вяроўку. Станчэць. Стаць вельмі тонкім. Рукі зусім станчэлі пасля… 76 старанны // старацельскі Старанны. Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны. Сінонім: руплівы. Ён меў выдатныя здольнасці і быў незвычайна старанны. Я.Колас. Старацельскі.… 77 стартэр // статар Стартэр. 1. Той, хто дае сігнал старту - пачатку спартыўных спаборніцтваў. Раздаўся выстрал суддзі-стартэра, і група красменаў памкнулася наперад.… 78 старшына // старшыня Старшына. Старшае званне малодшага каманднага саставу былой Савецкай Арміі. Заўжды абавязкова ёсць знаёмыя ў нас - ці то лекар, ці то повар, ці то ротны… 79 старшы // старэйшы // старэчы Старшы. 1. Вышэйшы па званню, пасадзе, службоваму становішчу. Колышаў ужо сам сабой як бы стаў іх камандзірам. Ён быў сярод іх старшы па званні, і… 80 старыць // старэць Старыць. каго-што. Рабіць больш старым, падобным на старога. Сур'ёзнасць старыць малады твар. Л.Калюга. Старэць. 1. Станавіцца старым ці больш старым.…