21 свірэпа // свірэпіца // свірэпка Свірэпа. Пустазелле, палявая шматгадовая расліна з жоўтымі кветкамі. Паміж зялёнага мора, якое хвалямі пералівалася на сонцы, месцамі былі спрэс жоўтыя… 22 святлафор // семафор Святлафор. Сігнальны электрычны ліхтар з чырвоным, жоўтым і зялёным шкельцамі для рэгулявання руху на вуліцах, дарогах і г.д. Віктар Іванавіч, падышоўшы… 23 седлаваты // седлавы Седлаваты. Які мае форму сядла; выгнуты; з седлавінай (пра каня). Той матацыкліст, што быў збоку, злез з сядзення і хвіліны дзве нешта гаварыў немцу… 24 секстан / секстант // сектант Секстан. Тое, што і секстант. Паказчыкі секстана надзейныя і беспамылковыя. Секстант. Вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў параходстве і авіяцыі.… 25 секта // секцыя Секта. 1. Рэлігійная абшчына, якая адасобілася ад царквы. Рэлігійнымі сектамі называюцца арганізацыі і групы веруючых, якія адкалоліся ад галоўнай,… 26 селектарны // селектыўны // селекцыйны Селектарны. Які мае адносіны да селектара - апарата для адначасовага выкліку некалькіх ці ўсіх тэлефонных абанентаў лініі. Цяпер яго кабінет звязаны… 27 селектар // селекцыянер Селектар. Апарат для адначасовага тэлефоннага выкліку некалькіх або ўсіх абанентаў пэўнай лініі. [У пакоі] стаяць селектары і тэлефонныя апараты, звязаныя… 28 селядзечны // селядцовы Селядзечны. Характэрны для селядца; прыгатаваны з селядцоў. Селядзечны пах. Селядзечны паштэт. Селядцовы. Які мае адносіны да селядца; прызначаны для… 29 сенатарскі // сенацкі Сенатарскі. Які мае адносіны да сенатара, належыць яму. [Містэр Лаян] марыў ужо аб сенатарскім альбо кангрэсменаўскім крэсле, нават думаў часам аб тым,… 30 сепаратарны // сепарацыйны Сепаратарны. Які мае адносіны да сепаратара - апарата для аддзялення аднаго рэчыва ад другога. Даяркі памаглі Харбіну паставіць на калёсы бітоны - сёння… 31 сепаратны // сепаратысцкі // сепаратыўны Сепаратны. Асобны, які вядзецца без ведама і згоды саюзнікаў. Сепаратны мір - у міжнародным праве мір ці перамір'е, што заключаецца паміж дзяржавамі… 32 сепсіс // скепсіс Сепсіс. Цяжкае інфекцыйнае захворванне: агульнае заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі, якія трапілі ў кроў. Праз два дні мяне даставілі ў клініку.… 33 сервіз // сервіс Сервіз. Поўны набор сталовай ці чайнай пасуды на пэўную колькасць асоб. Вось толькі кафейнага сервіза не было, і давялося піць каму з кубкаў, каму са… 34 серпанцін // серпенцін Серпанцін. 1. Доўгая вузкая лента з каляровай паперы, якой упрыгожваюць святочную залу на балях, карнавалах і пад. Настаўнікі весяліліся гэты вечар.… 35 сіберны // сібірскі // сіверны Сіберны. Разм. 1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі. І на гэты раз паэт піша з думкай пра народ, пра яго нялёгкую долю на сіберных паўстанках гісторыі.… 36 сімпатычны1 / сімпатычны2 // сімптаматычны Сімпатычны1. Які выклікае сімпатыю, прывабны (пра чалавека). На незнаёмым касцюм, гальштук, белы каўнерык былі вельмі акуратныя, а сам твар мужчыны… 37 сімуляцыя // стымуляцыя // стымуляванне Сімуляцыя. Прытворства; стварэнне фальшывага ўражання, уяўлення пра што-н. - Уставай і ты, Максім, - бадзёра гаварыў ён, - хопіць сімуляцыі. Нам у дарогу… 38 сіндыкалісцкі // сіндыкальны // сіндыкатны / сіндыкацкі Сіндыкалісцкі. Які мае адносіны да сіндыкалізму - апартуністычнай плыні ў рабочым руху, прыхільнікі якой разглядалі эканамічную барацьбу як адзіны шлях… 39 сінець // сініць Сінець. 1. Станавіцца сінім; світаць, віднець або цямнець, вечарэць. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. В.Адамчык.… 40 сіратлівы // сіроцкі / сірочы Сіратлівы. Усімі забыты, пакінуты, адзінокі; сумны, тужлівы. Тады на ўзгорку стаяла адна сіратлівая палясоўшчыкава хатка, і мне, памятаю, заўсёды здавалася,…