1 агрэст, кустовая садовая расліна з гладкімі або апушанымі ягадамі ад белага да чорнага колеру і з калючкамі на галінках. агрэст м. — паўн.-зах. з., Мен. р.,… 2 ажына, паўкустовая ягадная расліна з калючымі сцябламі і чорнымі спажыўнымі ягадамі-шматкасцянкамі з шызым налётам. ажыны мн., ажына ж. — паўдн.-зах. д., зах.-пал.… 3 амела, кустовая вечназялёная расліна з белымі ядавітымі ягадамі; паразітуе на дрэвах. амяла ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, ЭСБМ, Мат. апыт.),… 4 барбарыс, калючая кустовая расліна з чырвонымі кіслымі ягадамі. барбарыс м. — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, ЭСБМ), кіслец м. — Віц. р., Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі,… 5 бружмель, кустовая расліна з папарна размешчаным лісцем і рознакаляровымі духмянымі кветкамі. бружмель м. — Гарадз. р., Віц. р., усх.-маг. р. (Насовіч, Бялькевіч,… 6 брызгліна, кустовая расліна з голымі або ў густых бародаўках галінкамі і зеленавата-жоўтымі дробнымі кветкамі. брызгліна ж. — мясц. (ЭСБМ), бразгуліна ж. — Гарадз.… 7 бузіна, кустовая расліна з чырвонымі або чорнымі дробнымі ягадамі ў буйных гронках. бузіна ж., бузіна ж. — асн. мас. г. (Кісялеўскі, Сцяшковіч, Шатэрнік, ЭСБМ,… 8 бэз, дэкаратыўная кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецці. бэз м. — агульн. (СПЗБ, Бялькевіч,… 9 вербалоз, куст ці дрэва з роду вярбовых з цёмна-шэрай патрэсканай бліскучай карой. вербалоз м. — Паням. р., Віц. р., Маг. р., Гом. р., зах.-бран. р. (Верас, Бялькевіч,… 10 вінаград, пладовая павойная расліна са спажыўнымі ягадамі, сабранымі ў вялікія гронкі. вінаград м. — агульн. (АЛА, ТС, Кісялеўскі, Верас, Бялькевіч, ЭСБМ, Сцяшковіч,… 11 воўчая ягада, ядавітая кустовая расліна з ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі. воўчыя ягады — Віц. р., Маг. р., Гом. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Бялькевіч, ЭСБМ),… 12 глог, кустовая або невялікая дрэўная расліна з ядомымі ярка-чырвонымі, аранжавымі і жоўтымі пладамі. глог м. — мясц. (Станкевіч, ЭСБМ), глод м. — Мен. р.,… 13 жарновец, куст з ярка-зялёнымі рабрыста-граністымі галінкамі і буйнымі залаціста-жоўтымі кветкамі. мятліца ж. — Гарадз. (Кісялеўскі, ЭСБМ), мятлюг м. — мясц.… 14 жасцёр, куст або дрэва з жаўтавата-зялёнымі кветкамі і плодам у выглядзе шарападобнай бліскучай касцянкі. жасцёр м. — мясц. (ЭСБМ), жастыр м. — Маг. р. (Насовіч),… 15 жаўтазель, кустовая расліна з жоўтымі, радзей белаватымі кветкамі і пладамі ў выглядзе струкоў. жаўтазель ж. — Гарадз. р., Берасц. (Кісялеўскі, Верас), жаўтазёл… 16 каліна, кустовая расліна з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі-касцянкамі, сабранымі ў гронку. каліна ж. — агульн. (Кісялеўскі, Бялькевіч, Каспяровіч,… 17 кізільнік, кустовая расліна з белымі або ружовымі кветкамі і дробнымі мучністымі ядомымі пладамі чырвонага або чорнага колеру. свідзільнік м. — Жлоб. (Мат. Гом.),… 18 крушына, невялікае лісцёвае дрэва або куст з чорнымі ягадамі. крушына ж. — агульн. (СПЗБ, Бялькевіч, Каспяровіч, Кісялеўскі, Верас, Шатэрнік, Сцяшковіч, ЭСБМ,… 19 куманіка (маліна неская), паўкуст падобны да ажыны з плодам у выглядзе малінава-чорнай бліскучай шматкасцянкі. кумаліны мн. — Віц. р. (Каспяровіч, ЭСБМ), дуброўка… 20 ліяна, павойная кустовая або дрэвавая расліна. дзікі вінаград — Драг. (Мат. апыт.), нуднікі мн. — Мен. р., Стаўб. (СЦБ, ЭСБМ), апавойнік м. — мясц. (Ластоўскі).…