На запыт знайшлося 38 артыкулаў

  1. 21
    Мир - велик человек — Грамада - вялікі чалавек = Моцны статак чарадою, а людзі грамадою
  2. 22
    Много будешь знать - скоро состаришься — Меней будзеш ведаць - даўжэй будзеш спаць = Меней ведаеш - лепей спіш = Шмат будзеш ведаць - галава аблезе
  3. 23
    Много выбирать - женатым не бывать — З вялікага гурту выбраў сабе курту = З вялікай выбірачкі выбіраюць гарачкі = З вялікай перабірачкі дастанеш балячкі = Дзе вялікія выборы, там пасталы і аборы = За пераборы - лапці ды аборы = Пераборны заўсёды галодны = Не перабірай, а то скулу схопіш
  4. 24
    Много желать - добра не видать — Хто зашмат жадае, той нічога не мае = Вялікая (шырокая) лыжка рот раздзірае (дзярэ) = Дай кішцы волю, дык сам будзеш у няволі
  5. 25
    Много мнить о себе — Высока галаву насіць = Высока лётаць
  6. 26
    Мозги набекрень — Мазгі без чэрапа = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве
  7. 27
    Мозолить глаза — Сляпіцаю (слепнем) ў вочы лезці = Вочы рэзаць = Рап'ём лезці ў вочы = Асвою (асою) лезці ў вочы
  8. 28
    Молодец против овец, а против молодца и сам овца — Зух супраць мух, а супраць зуха і сам муха = Зух з калом да мух = Герой з калом да жабы = Герой бабы старой
  9. 29
    Молодо - зелено — Маладосць - усё дурносць = Маладосць - буйносць = Маладое піва яшчэ шуміць = Малады розум - палявы вецер: бяжыць і гудзіць
  10. 30
    Мороз по коже дерет — Аж кашуля палатном стала = Аж сарочка спалатнела = Аж кашуля да цела не туліцца = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Мароз на скуры стаіць = Мароз па скуры ходзіць
  11. 31
    Морочить голову — Галаву дурыць (тлуміць, чмуціць, чмурыць, зяліць)
  12. 32
    Москва не сразу строилась — Не за дзень Вільня станавілася = Не адразу Вільню пабудавалі = Не разам на гару: паціхеньку, памаленьку = За адным цягам дрэва не ссячэш = Будзе час - будзе й квас, не ўсё за раз = Вялікае дрэва паволі расце
  13. 33
    Моя хата с краю - ничего не знаю — Не маё гарыць - не мне тушыць = Твая бяда - твая нуда = То не мая кароўка ўгрузла = Не над маім каркам = Я не я і хата не мая = І я не я і рука не мая = А мне да таго ні спераду, ні ззаду = Гэта мне ані баліць, ані свярбіць
  14. 34
    Муж и жена - одна сатана — Мужык і жонка - найлепшая суполка (сполка) = Гаспадар і баба - адна рада = Антось ды Тадора - што лапаць ды абора = Які Хомка, такая і жонка = Які едзе, такую вязе = Чорт сем пар лапцяў стаптаў, пакуль гэтакую пару дабраў
  15. 35
    Мухи не обидит — Камара не заб'е = Курыцы не пакрыўдзіць = І камара не зачэпіць (не скрыўдзіць) = Пальцам не зачэпіць = Рукі не пакладзе = Гнілому цяляці хваста не адарве
  16. 36
    Муху раздавить (зашибить) — Кручок загнуць = У чуб укінуць = На чарвяка скінуць = На корак наступіць = З Лейзарам (з карчмаром) прывітацца = У шулумейку закінуць
  17. 37
    Мягко стелет, да жестко спать — Добра гаворыць, ды нядобра творыць = Мякка сцеле, ды мулка спаць = Лёстачкамі дух займае, а чорта думае = На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд = У вочы ліском, а за вочы пяском = У вочы «саколю», а за вочы соллю = У вочы катком, а за вочы варком = У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам = Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае
  18. 38
    Мякинная башка — Сечка ў галаве = Амецямі (сечкай) галава напхана = Авечая галава = Мазгаўня дурная
12

Паведаміць пра недакладнасьць