-
181
Ничего себе — Нішто сабе = Дарма сабе
-
182
Ни швец, ни жнец, ни в дуду игрец — Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль (а проста гаварыльшчык) = Ні трэц, ні мнец, ні ў дуду ігрэц = Ні да танца ні да ражанца
-
183
Ни шуму ни гаму — Ні піску ні віску = Ні крыку ні выку
-
184
Ни шьет ни порет — Ні куе ні плешча = Ні пашые ні папора = Ні качка ні швачка
-
185
Новая метла по-новому метет — Новы гаспадар - і новы парадак = Новы венік чыста мяце
-
186
Носится как дурак с писаной торбой — Носіцца як дурань з маляванай торбай (з мялам, са ступаю, з дзвярыма) = Носіцца як чорт з бубнам = Важдаецца як кот са здохлай мышшу = Носіцца як са скулянкаю = Дурань дзверы
-
187
Носится как курица с яйцом — Цацкаецца як з велікодным яйкам = Носіцца (кешкаецца) як кот з салам (з селядцом) = Носіцца як курыца з першым яйкам
-
188
Нужда закон ломает — Бяда свае законы піша = Голад хлусіць і красці мусіць
-
189
Нужда скачет, нужда пляшет, нужда песенкі поет — Абадранцы пайшлі ў танцы, галабокі пайшлі ў скокі = Бяда скача, бяда плача = Гора плача, гора скача, гора й песенькі пяе = Нашы старцы пайшлі ў танцы = Наздароў, Божа, паноў, што ў нас няма ні коней, ні кароў: цяпер нам добра пагуляць, бо няма чаго заганяць
На запыт знайшлося 189 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць