-
141
Не учи ученого — Не вучы акуня (качаня) плаваць = Не вучы кульгаць: і так ногі баляць = Не вучы аратага араць, касца касіць, а сейбіта сеяць = Не вучы старога ката смятанку злізваць (з печы саскокваць) = Краўца не вучы, без цябе скрое = Не сягоння (я) стаў каля лаўкі хадзіць
-
142
Не фунт изюму — Не проста з моста = Не мех сшыць = Не пальцам пераківаць = Не люльку выкурыць = Не лапаць сплесці = Не лапці вязаць = Не абы-што
-
143
Не хвались замужеством третьего дня, а хвались третьего года — Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку - выбіраючы = Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады = Лён хвалі ўвосень, а дзеўку - замужам = Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам
-
144
Нечего сказать — Што і казаць
-
145
Не чета — Не раўня
-
146
Нечистая сила занесла (принесла) — Нячысцік прыгнаў = Паганая сіла прынесла = Бура прыгнала = Ліха прынесла
-
147
Нечистая совесть спать не дает — Чорнаму сумленню качарга шыбеніцай здаецца = Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Злодзей спіць і дрыжыць = Грахі спаць не даюць
-
148
Ни богу свечка ни черту кочерга — Ні Богу свечка ні чорту галавешка (ражон) = Ні ў пір ні ў вір = Ні людзям паказаць ні сабе паглядзець
-
149
Ни бум-бум — Ні бэ ні мя, ні божае імя = Ні цэ ні бэ = Пень пнём
-
150
Ни былинки ни травинки — Ні сянінкі ні цавінкі = Ні скарынкі ні саланінкі = Ні крышачкі ні кропелькі = Ні былінкі ні парасінкі = Ані хлеба ані табакі (прападаем як сабакі) = Няма ні каліва = Няма ні крышкі = Хоць запалі, то яе трэсне (не лусне) = Ані шэлега
-
151
Ни в городе Богдан ни в селе Селифан — Ні к Сідару ні к Хведару = Ні да печы ні да рэчы
-
152
Ни в дудочку ни в сопелочку — Ні скакун ні граюн, а ў куточку сядун = Ні качка ні швачка = Ні млён ні таўкач
-
153
Ни в коем случае — Ні ў якім разе
-
154
Ни в куль ни в воду — Ні ў плот ні ў азярод = Ні ў кола ні ў мяла = Ні ў плот ні ў тын, ні ў добрыя людзі = Ні ў пень ні ў калоду, ні ў плот ні ў азярод = Ні ў сеч ні ў печ = Ні ў біла ні ў мяла = Ні спору ні ўмалоту
-
155
Ни дать ни взять — Ні ўцяць ні ўзяць
-
156
Ни дна тебе ни покрышки — Трасца тваёй галаве = Каб табе на тым свеце дна не было = Каб табе заняло, каб табе зацяло = Каб табе зарвала ды залажыла = Каб ты яснага сонейка не ўбачыў (не аглядаў) = Каб табе белы свет зачыніўся = Каб цябе сонейка не грэла = Каб па табе не званілі = Каб табе тры пагібелі і адна трасца = Каб ты высах ды выпетраў = Каб цябе на сухой дарозе пабіла
-
157
Ни жарко ни холодно — Ні свярбіць ні баліць = Ні ў пяце ні ў галаве = Ні цёпла ні холадна
-
158
Ни жив ни мертв — Без духу = Ні павешаны ні апушчаны = Ні жывы ні ўмерлы
-
159
Ни за грош (пропасть) — Ні за дзякуй = За гнілую рыбу = Як сабака (за сабаку) = Як рудая мыш (як рудыя мышы) = Як прусакі на марозе = Як рыба без вады = За гарэлы блін = За марны цень
-
160
Ни за какие блага — Ні за якія грошы = Ні за што на свеце
На запыт знайшлося 189 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць