-
81
Не в свои сани не садись — Не лезь на чужое седала = У чужыя сані не садзіся = Не ў сваё карыта не лезь = Не ў свае штаны не ўбірайся
-
82
Не все дома — Без пятай дошчачкі = Не ўсе дошчачкі ў парадку = Не ўсе ў бердзе (яму) = Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала
-
83
Не все золото, что блестит — Не ўсё тое смачна, што ўзрачна = Не ўсё тое золата, што свеціць = Не ўсё мёд, што салодкае = Не кожная блішчастая стрэльба добра страляе
-
84
Не все коту масленица — Не заўсёды як на Дзяды = Мінуўся той час, што з мёдам (з салам) варыў квас = Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі = Не ўсё ж мігдаламі карміць
-
85
Не всяк тот кусает, кто усом потрясает — Не кожны куслівы, хто звяглівы = Не ўсе старыя шчупакі карасёў хапаюць
-
86
Не гони кнутом, а гони овсом — Кармі мукою, дык пойдзе рукою = Каня не дагледзіш - далёка не заедзеш = Давай каню не пугу, а сена з лугу = Каб конь добра вёз - давай яму авёс
-
87
Не давать прохода (покоя) — Быту (збыту) не даваць = Ступіць не даваць = Жыцця не даваць = Вочы выймаць
-
88
Не давать спуску — Літасці не даваць = Не папускаць
-
89
Не дай бог — Крый Божа (Бог) = Хай Бог не дае = Хай Бог сцеражэ
-
90
Недалеко ходить за примером — Прыклалу шукаць недалёка = Прыклад пад лаўкаю знойдзеш = Недалёка шукаць (шукаючы) = Недалёка хадзіць, у нас гэта самае
-
91
Не до жиру, быть бы живу — Не да каляды, калі поўна хата бяды = Стала не да юру, абы вынесці скуру = Не да пацераў, калі хата гарыць = На пажары харом не размалёўваюць = Якія тут святкі, калі лупяць падаткі
-
92
Незваный гость хуже татарина — Прыйшоў нязваны і йдзі нягнаны = Няпрошанаму госцю лыжкі няма = Няпрошанага госця за парог выводзяць = З няпрошаным госцем не рукаюцца = Няпрошанаму госцю месца пад сталом
-
93
Не имей сто рублей, а имей сто друзей — Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай - не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў
-
94
Не к добру — Не на добрае
-
95
Не к месту — Недарэчы = Ні ў пяць ні ў дзесяць = Ні да бока ні да вока = Як з санямі на стол
-
96
Не к ночи будет сказано — Не проці ночы кажучы = Не перад ноччу кажучы = На задніч дні няхай будзе памянута = Заднімі днямі памянута = Не пры табе пісана, не пры мне казана = Не за хлебам памянута
-
97
Не лаптем щи хлебать — Не абораю хлеб кроіць = Не з гліны злеплены
-
98
Не лезет в глотку (в горло) — У рот не ўбіць (не лезе) = У душу не ўбіць (не лезе) = У душу не пускае = У роце расце = Ні да роту = Ні да зубу
-
99
Не место человека красит, а человек место — Не чын чалавека падвышае, а чалавек чын = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Не чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе
-
100
Не мил свет, когда милого нет — Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне - далёка каханне
На запыт знайшлося 189 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць