-
21
Честной народ — Людзі добрыя
-
22
Честь честью — Як мае быць = Як належыць
-
23
Чин чина почитай, а младший на край — Набок, грыбок, баравік едзе = Ведай, каток, свой куток
-
24
Чин чином (чинарем) — Як след = Як мае быць = Не абы-як
-
25
Что бедному собраться - только подвязаться — Голы, збірайся - голы гатоў = Усе мае зборы - пасталы і аборы (лапці ды аборы)
-
26
Чтоб тебе пусто было — Каб ты запуставаў = Каб на цябе ўпадак = А каб ты жыцця (жытла) не ведаў = Каб табе ніхто рады не даў = Каб ты долі не знаў = Каб твая хата пуставала (запусцела) = Каб тваё селішча крапівою зарасло = Каб цябе ліхая гадзіна (ліхая доля) не мінула = А бадай цябе ліха = Каб табе дабра не было
-
27
Чтоб тебя приподняло да шлепнуло — Каб табе добра было = А каб цябе ды бадай цябе = А каб табе пяткі назад завярнула = А каб ты сонца ўначы не бачыў = Каб цябе ў чыстым полі дзверы сціснулі = Каб ты на беразе ўтапіўся = Каб ты на вадзе спёкся
-
28
Чтоб тебя разорвало — Каб цябе парвала = Няхай ты спрахні = Каб цябе духі выгнала = Каб з цябе вантробы вытрыбушыла = Каб табе вантробы вырвала = Каб твае трыбухі на платах сушыліся = Каб цябе звіло ды скруціла = Каб цябе трасца трэсла = Каб табе язык парахнёй у горла сыпаўся = Каб табе вочы (слепакі, бельмы) павылазілі = Каб цябе ўзяло ды не адпусціла = Каб цябе ў сук сагнула
-
29
Чтоб ты лопнул — Хай ты трэсні = Трасца табе ў бок = Каб ты скруціўся = Каб на цябе немач якая = Каб цябе немарач узяла = Дух з цябе вон, пара стаўбом = Каб ты вычарнеў = Бадай ты галаву скруціў = Каб табе духі заняло = Каб ты выпруціўся (спруцянеў) = Каб ты цэлы век стагнаў
-
30
Что было, то сплыло — Калісь то было, да быллём парасло = Травою зарасло і вадою сплыло = Што сталася, тое не пераменіцца = Што прайшло, таго не вернеш = Што было, даўно на мора сплыло = Што было, на мора паплыло
-
31
Что в лоб, что по лбу — Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна = Ці пень, ці калода, усё патарч носам = Ці савою аб пень, ці пнём аб саву (усё саве бяда) = Ці галавою аб камень, ці каменем па галаве - усё галаве баліць
-
32
Что город, то и норов, что деревня, то обычай — Што ні край, то свой звычай = Што старана, то навіна = Іншы горад - іншы гонар = Кожнае сяльцо мае сваё нараўцо = Што ні хата, то свой комін
-
33
Что есть в печи, все на стол мечи — Што хата мае, хай усім прымае = Што душа мае, тым і прымае = Што маем, тым і прымаем
-
34
Что есть мочи (бежать) — Колькі змогі = Што моцы = Як сілы = Як моцы стае = Як маеш (меў) моцы
-
35
Что есть мочи (кричать) — На ўсю моц = На ўсе (на поўныя) грудзі = Як сілы = Як моцы стае = Як моц-сіла = Як маеш (меў) моцы
-
36
Что за беда — Толькі й бяды = Толькі тае бяды = Тае бяды
-
37
Что написано пером, того не вырубишь топором — Слова - вецер, а пісьмо - грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера
-
38
Что ни день (час), то новость — Што гадзіна, то навіна = Што ні гадзінка, то новая прычынка
-
39
Что посеешь, то и пожнешь — Кінь за сабою, знойдзеш перад сабою = Як узарэш, так і збярэш = Хто арэ да сее, той малоціць і вее = Як дбаеш, так і маеш = Дзе пасееш густа, там не будзе пуста = Якое семя, такое і емя
-
40
Что у кого болит, тот о том и говорит — Што каму дапякае, той пра тое і гукае = Што каму рупіць, той тое жупіць = Каму баліць, той і крычыць (той і студзіць) = У каго няўдача, той і плача = Кожнаму свая бяда ў галаве = Кожная зязюлька пра сваё кукуе
На запыт знайшлося 49 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць