-
41
Что у трезвого на уме, то у пьяного на языке — Галава не ведае, што язык апаведае = Малое і п'яное праўду скажуць = Што цвярозы думае, п'яны скажа
-
42
Что хочу, то и ворочу — Як хачу, так і кручу = Што люблю, тое й раблю
-
43
Чудо из чудес — Над цудам цуд, над дзівам дзіва
-
44
Чужая душа - потемки — У душу не ўлезеш = Душа як лес = Душы на далонь не вымеш ды не пакажаш = Чалавек - не арэх, не раскусіш
-
45
Чужим богат не будешь — Чужым дабром не забагацееш = Чужым багаццем сыты не будзеш = З чужога гроша не разжывешся = Чужое не цешыць і не грэе = Чужы кажух нікога не нагрэе
-
46
Чужой обед сладок, да непрочен — Чужая яечня не вечна = Чужым дабром век не пражывеш = Чужым дабром не запаможашся = У чужое шчасце не ўкупішся = На чужы каравай вачэй не парывай (свой спячы ды скачы)
-
47
Чужую беду руками разведу — Чужую бяду на пальцах развяду = Чужую бяду па валаску развяду, а да свае розуму не прыкладу = Чужую бяду зараз развяду, а на сваю бяду райца не знайду = Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу = Чужую бяду па нітачцы развяду, а сваю і рукою не адолею
-
48
Чуть свет — На досвітку = На золку = Досвіткам
-
49
Чья бы корова мычала, а твоя молчала — Хто б і навучаў, а ты б лепей памаўчаў = Чые б цяляты рыкалі, твае хоць бы маўчалі = Не гудзі, а на сябе паглядзі = Паглядзі, сава, якая сама = Паглядзі, свінішча, на сваё відзішча
На запыт знайшлося 49 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць