-
1
Аршин с шапкой — З вузел ростам = Курэц ад лапця = Жабе па калена = Стане на палена - свінні па калена
-
2
Бабушкины сказки — Плёткі старой цёткі = Забабоны старой жоны
-
3
Баш на баш — Галава на галоў = Цень на цень = Вуха на вуха
-
4
Беден как Нов (как Лазарь) — Бядою латаны = Бедны як старац (як жабрак) = Рызы ды латы = Бедны аж пакалоўся
-
5
Без задних ног (спать) — Як пшаніцу (пяньку, каноплі, венікі) прадаўшы = Як пасля кірмашу = Як сноп = Як астатняе ў печ усыпаўшы = Як за сцяну заваліўся
-
6
Без малого — Блізка што = Траха што = Мала не
-
7
Без ножа резать — Без нажа рэзаць, без агню смаліць = Без агню пячы
-
8
Без роду и племени — Ні свата ні брата = Без роду без пароду = Без роду і плоду = Ні племя ні роду, як камень у воду
-
9
Без царя в голове — Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала = Ні за кол ні за цям = Ні за кій ні за цям = Мазгі малыя
-
10
Белены объесться — Блёкату (воўчага маку) аб'есціся (наесціся) = Дурнап'яну (дурцу, чэмеру) наесціся
-
11
Беречь как зеницу ока — Глядзець (пільнаваць, сцерагчы) як вока (ў лобе) = Шанаваць (песціць) як сваё вока = З вока не выпускаць
-
12
Бить баклуши — Лынды біць = Бібікі біць (абіваць, перабіваць) = Тылылы біць = Гульма гуляць
-
13
Бледен как смерть — Як палатно белы = Спалатнелы як смерць = Як з таго свету ўстаў = Белы як смерць (як сцяна) = Збялелы як ліпіна (як папера, як хуста)
-
14
Бог в помощь — Памагай Божа (Бог) = Памажы Божа = Няхай Бог дапамагае = Спор у працу = Спорна вам
-
15
Бог (его) знает — Бог святы (яго) ведае = Адзін Бог ведае = Бог вед (ведама) = Ці й Бог ведае = Багі яго мелі
-
16
Бок о бок (жить) — Плот у плот = Вугал з вуглом = Плячо ў плячо = У суседстве = Побач
-
17
Болеть карманной чахоткой — На кішэнь хварэць = Сабачыя грошы мець = Сухоты ў кішэнь упалі = Кішаньковыя сухоты
-
18
Бояться как огня — Баяцца як агню (як смерці, як халеры, як гадзюкі, як кручанага сабакі, як ліхой шапкі, як ліхога шэлега, як прусак холаду, як шалёны сабака вады)
-
19
Бояться как черт ладана — Баяцца як чорт крыжа (як злога духа, як чорт грому, як чорт пасвячонай вады)
-
20
Бред сивой кобылы — Смаленая кобыла = Плот з лебяды = Казаў Халімон рабой кабыле сон
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць