-
181
Дурной (худой) глаз — Нялюдскія (паганыя, ліхія, кепскія) вочы = Лядашчыкава вока = Нядобры на вочы
-
182
Дух захватывает — Духі (дух) займае (зацінае) = Дух забівае
-
183
Духовная пища — Духоўны пажытак = Пажытак душы
-
184
Душа нараспашку — Душа наросхрыст (нахлашч) = Шчырая душа = Сэрца на далоні
-
185
Душа не лежит — Душа не горнецца
-
186
Душа ушла в пятки — Аж душа зайшлася = І душы не было = Аж душа ў пяткі зайшла = Душа ў пяты пайшла = Душа трасецца = Пад пяты коле
-
187
Дышать на ладан — У вырай збірацца = Зямлёю пахнуць = Галасок хоць у пясок
-
188
Едва ноги волочить — Ледзьве ногі перастаўляць = Ног не змяніць = Ног змяніць не можа = Ледзь ногі совае
-
189
Ей-богу — Далібог (дальбог) = Далібог праўда = Даліпан = Даліпан праўда = Дайце веры = Богам сведчуся
-
190
Ей-ей (ей-же-ей) — Дапраўды = Дадушы = Дадушы праўда
-
191
Еле-еле душа в теле — Душа на нітачцы затрымалася = Дух вылазіць (духі вылазяць) = Ледзьве ногі цягае
-
192
Есть поедом — Ежма есці = Жыўцом есці = Бакі аб'ядаць = Кішкі пераядаць = Вочы пячы
-
193
Ехать в ригу (блевать) — Казлы драць = Ванітаваць
-
194
Еще бы — Дзіва што = Атож
-
195
Жевать жвачку (надоедливо говорить) — Казань казаць = Малебны правіць = Таўчы адно = Жуйку жаваць
-
196
Животики надрывать — Бакі рваць (зрываць, урываць) = За жывот (за жываты) брацца = Кішкі з рогату рваць = Ад смеху падрывацца = Порва бярэ
-
197
Живот подвело — Духі падцягнула = Кішка ў кішку лезе
-
198
Живые мощи — Як здань з таго свету = Як з таго свету ўстаў = Як з крыха зняты = Адно цень застаўся = Худы як смерць (як шкілет) = Косці звоняць
-
199
Жизнь бьет ключом — Жыццё крышнічыць (віруе, буяе, кіпіць)
-
200
Жить в свое удовольствие — На сваю пацеху жыць = Жыць як Адам у раі = Жыць як сад на пагодзе (як птушка на моры) = Жыць як вянкі плесці = Пялегавацца = Раскашаваць (раскашавацца)
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць