-
241
Зимой снегу не выпросишь — Снегу на Каляды не дапросішся = Узімку лёду не дасць = Гразі з-пад кіпця не дастаць
-
242
Злачное место — Пажыўное месца
-
243
Змея подколодная — Гад падкалодны (папаўзучы) = Гадзіна праклятая = Вужака зякратая = Выпаўзень змяіны = Павук паганы = Скура вужачая = Погань чараватая
-
244
Знать как облупленного — Ведаць як аблупленую казу (кабылу) = Ведаць як аблупленага каня (сабаку) = Ведаць як ліхога шэлега (як ліхую шапку) = Яго скуру на пярэплатах пазнаю
-
245
Зуб на зуб не попадает — Зуб зуба паганяе = Аж зубы пакасцянелі = Душа заходзіцца = Дрыжыкі бяруць = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Пасінеў (ссінеў, асінеў) як гусіны пуп = Сіні як пуп гусіны
-
246
И был таков — Схапіў хатуль - дый быў патуль = Даганяй ветру ў полі = Толькі і чулі
-
247
Иван не помнящий родства — Іван-бязродзіч = Бязродзіч = Іван той няпомнік
-
248
И вся музыка — І скрыпкі ў торбу = Дуды ў мех і квіта = Дуды ў мех і па ўсіх танцах
-
249
И в ус (себе) не дуть — Не дбаць і не шманаць = Не гнуцца й не вярнуцца = Як нічога ніякага
-
250
Иголку некуда просунуть — Носа не ўбіць = Шпількі не ўваткнуць = Голкаю няма дзе ткнуць (голкі не ўваткнеш) = Пальца прабіць не можна
-
251
Играть в прятки — У хованкі гуляць
-
252
Играть со смертью в жмурки — Галаву пад абух падстаўляць = На нож (на ражон, на бадавень) лезці
-
253
И дело с концом — І дуды вобземлю = Ужо і па клёцках = Дый годзе
-
254
Идти (плестись) нога за ногу — Не сваімі нагамі ісці = Як назаўтра трэба = Шоры цягнуць = Ісці як на паншчыну (як з могілак, як нявывалака) = Цягнуцца як смоўж (як нуда, як гад па зямлі) = Ідзе як за сабою воз цягне = Ідзе нібы спіць
-
255
Идти своим чередом — Сваім парадкам ісці = Сваім ладам ісці
-
256
Извиваться ужом (изворачиваться) — Круціцца як вуж у вілах = Выкручвацца як вуж (як уюн) = Выпінацца (выкручвацца, круціцца) як скурат на агні = Выкручвацца як цыган на кірмашы
-
257
Из молодых да ранний — Малады, але спелы = Малады верабей, ды спрытны = Малое шчанё, а гаўкае
-
258
Изо всех сил — Як дух = На ўсе жылы = З цэлай моцы = Што моцы = Як моц-сіла = Як з шыбеніцы сарваўся = Як чорт з пісьмом
-
259
Из одного теста — Чэрці адной шэрсці = Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі
-
260
Изо дня в день — Дзень пры дні = Што ў Бога дзень = Па што дзень = Дзень у дзень = Кожнага дня
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць