На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 321
    Как собака на сене — І не гам і не дам = Сам не гам і людзям (другому) не дам
  2. 322
    Как собаке пятая нога — Як пятае кола ў возе (да воза) = Як сабаку другі хвост
  3. 323
    Как сыр в масле кататься — Як сыр у смятане (як клёцкі ў масле) плаваць (жыць) = Як галушка па масле плаваць = Бы сыр у масле качацца (пялегавацца, купацца)
  4. 324
    Как угорелый — Як апантаны = Як ачмурэлы = Як шалёны = Як дурны = Як блёкату аб'еўшыся = Як мыш абсмаленая
  5. 325
    Как ужаленный — Як апараны = Як варам абліты = Як муха ўкусіла = Як ад іскры = Як заяц з-пад купіны
  6. 326
    Как у Христа за пазухой — Як за Богам = Як у божым вушку = Як у Бога за плячыма = Як у Бога за печчу = Як у матчыным жываце
  7. 327
    Как черепаха (ползти, тащиться) — Як муха па смале (на сыроватцы) = Як з гаршкамі на торг = Паўзці як вусень (як смоўж, як чарапаха) = Цягнуцца як рапуха
  8. 328
    Кануть в небытие (в Лету) — У нябыт адысці = У няпамяць пайсці
  9. 329
    Кататься (валяться) со смеху — Ад смеху заходзіцца (класціся, качацца, залягацца) = Покатам класціся = З рогату паехаць = Жывыя смехі
  10. 330
    Кишка кишке весть подает (кукиш кажет) — Кішка з кішкаю сварыцца = Салаўі ў жываце спяваюць = Кішкі марша граюць
  11. 331
    Кишка тонка — Кароткія пяты = Кароткія завароткі
  12. 332
    Класть зубы на полку — Зубы на паліцу класці = Зубы за грады (за градкі) класці = Чакаць зіміцу, зубкі склаўшы на паліцу
  13. 333
    Клевать носом (дремать сидя) — Акуні цягаць (вудзіць) = Табаку важыць = Дзяды вадзіць = Борухі вадзіць = Носам вадзіць
  14. 334
    К морковкину заговенью — На святыя ніколі = На святыя Міколы або ніколі = На святы Адам
  15. 335
    Ко всем чертям (к чертям собачьим) — У балота = У аржавень = У вір = На ростані = На сухі лес = У катнія рукі = На лясы, на балоты
  16. 336
    Когда рак (на горе) свистнет — Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе = Як на далоні валасы парастуць = Як будзе баба дзеўкаю = Хутчэй бусел жарабя ўродзіць = Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане
  17. 337
    Кожа да кости — Ногі ды рогі = Рэбры ды скура = Адно косць ды скура = Ні духоў ні трыбухоў = Хоць рэбры лічы = Касцьмі барабаніць = Адны вочы блішчаць = Худы як дошка (як смык, як скрыпка) = Як ніколі нічога не еўшы
  18. 338
    Козел отпущения — Ахвярны казёл
  19. 339
    Коломенская верста (высокорослый) — Пад (самае) неба = Вялікі як матавіна = Доўгі як жэрдка = Выгоністы як хвоя = Выгнала як тычыну = Вырасла як дырба
  20. 340
    Комар носа не подточит — Камар носам не падлезе = Камар носа не падаткне

Паведаміць пра недакладнасьць