-
361
Лезть в петлю — На шыбеніцу спяшацца = Сіло шукаць = У вяроўку лезці = Засіляцца
-
362
Лезть из кожи вон — Са скуры вылузвацца (выпінацца) = Са скуры лупіцца (прэгчыся)
-
363
Лезть на глаза — Лезці як дым у вочы = Смалою (смаліцаю) лезці ў вочы = Гадам у вочы скакаць = У вочы вязацца
-
364
Лечь в душу — К сэрцу прыпасці = У вока ўпасці
-
365
Лить (проливать) слезы — Плачма плакаць = Бярозаю (як бяроза) ліцца = Слязьмі душыцца = Плачам душыцца = Слёзы ліць
-
366
Ловить рыбу в мутной воде — У каламуце рыбу лавіць = У муце шчупакоў (рыбу) лавіць
-
367
Ломиться в открытую дверь — За пусты мех біцца = За пустое карыта сварыцца = Адамкнёныя дзверы адмыкаць
-
368
Лязгать зубами — Зубамі званіць = Дрыжыкі прадаваць = Дрыжма дрыжэць = Дрыжэць як у трасцы
-
369
Маковой росинки во рту не было — Ні расінкі ні каліва ў роце = У роце не расілася = Расы ў роце не было = І росачкі ў губе не было = Макулінкі (расіначкі) ў роце не было = Не піўшы не еўшы
-
370
Мал мала меньше — Адзін пад адным = Пад адзін струп = Адно аднаго не нясе
-
371
Маменькин сынок — Сынок-пестунок = Бабін дурань = Мамін дурань
-
372
Марать руки — Рукі паганіць (паскудзіць)
-
373
Мастер на все руки — Рукі на ўсе штукі = Штукар на ўсякія штукі = Усё гарыць у руках = З рукамі = І шавец, і кравец, і каваль, і стругаль
-
374
Медвежий угол — Глухі закутак
-
375
Между молотом и наковальней — Між молата і кавадла = Паміж ліха і гора (паміж ліханька і горанька)
-
376
Менять (променять) кукушку на ястреба — Быка на індыка мяняць (змяняць) = Галубку на саву мяняць
-
377
Менять шило на мыло — Дуплятае на прабітае мяняць = Гаршчок на гліну мяняць
-
378
Мерить на свой аршин — На свой капыл мераць = На сваю мерку мераць
-
379
Мертвым (мертвецким) сном (спать) — Хоць зубы выберы (павырывай) = Як нежывы = Як забіты = Як маку наеўшыся = Як пасля маку = Як п'яны
-
380
Метать громы и молнии — Перуноў даваць = Фаеру даваць
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць