На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 281
    Как в аптеке — Мера і вера = Мера - вера, а вага - праўда = Дзе мера, там вера
  2. 282
    Как варом обдало — Як халадзёнкай аблілі = Як агнём апякло = Як прыскам сыпнулі = Як жару сыпнулі
  3. 283
    Как в воду канул — Прапаў як у ваду ўпаў = Пайшоў як з вадою = Прапала, і пырскаў не стала = Як камень у ваду = Як кулём на дно = Як у тон утануў = Як растаў
  4. 284
    Как в воду опущенный — Як жыць не збіраецца = Як пад зямлёю = Як цела без душы = Ні сцяты ні павешаны
  5. 285
    Как ветром сдуло — Як вецер знёс (звеяў, развеяў) = Як вада змыла = Як венікам змяло = І след ветрам змяло
  6. 286
    Как вкопанный — Як скамянелы = Як аслупянелы = Як прыкуты = Як стропаны (спутаны) = Застыў як певень пасля кукарэку
  7. 287
    Как в котле кипеть — Круціцца як уюн на патэльні = Круціцца як голы ў крапіве (ў мурашніку) = Падскокваць як кот на гарачай блясе
  8. 288
    Как волк на привязи — Злосці поўныя косці = Пячонка пячэцца = Злосны як спасаўская муха = Выскаліўся як сабака ў пастцы
  9. 289
    Как говорится — Як той казаў = Казаў той = Так бы мовіць
  10. 290
    Как гора с плеч свалилась — Як камень з грудзей ссунуўся = Нібы гара з плячэй (спала) = Як што з плеч ссунулася = Быццам камень з сэрца спаў
  11. 291
    Как две капли воды — Як з вока выпаў (вырваны) = Голас у голас, волас у волас = Парушынкі (бубкі) падабраў = Нават крышкі пабраў = І крышкі бацькавы (матчыны) сцягнуў (пабраў) = І мэрачкі (кропелькі, крышачкі) пабраў = Кроплі зняў = Рыхтык (бацька, маці)
  12. 292
    Как за каменной стеной — Як за мурам = Як за плотам = Як за каменнаю гарою
  13. 293
    Как изваяние — Як зачараваны = Нібы ўмураваны = Як стаўбень = Як слуп = Як пень у белы дзень = Як крыцаю сеў
  14. 294
    Как из ведра — Як з цэбра = Як з луба = Як з вяроўкі = Як з вядра = Як з конаўкі
  15. 295
    Как из-под земли вырос — Выскачыў як казак з маку (як чорт з лазы, як жаба з куста) = Як з хмары спаў
  16. 296
    Как из рога изобилия — Як з рога дастатку = З рога ўсяго многа
  17. 297
    Как корова языком слизала — Як вол злізаў = Як языком злізала = Як чорт хвастом накрыў = Як мышы з'елі
  18. 298
    Как корове седло — Як свінні завушніцы (пацеркі, набодрыкі) = Як карове падсядзёлак (сядло, паўшоры) = Як да свінні кульбачка
  19. 299
    Как мертвому припарки — Як памерламу кадзіла = Як хваробе кашаль = Як хвароба з трасцаю
  20. 300
    Как муху проглотил — Як мыла з'еўшы = Як мыш глынуўшы = Як журавін жменю глынуў

Паведаміць пра недакладнасьць