-
221
За естественной надобностью — Па сваёй патрэбе
-
222
За здорово живешь — З ласкі на пацеху = Без дай прычыны = Без дай ладу
-
223
Заклепки не хватает — Трэцяй бэлькі нестае = Пятае клёпкі бракуе = Без пятай дошчачкі = Не тое што клёпкі, але і абруча няма
-
224
Заколдованный круг — Зачараванае кола = Заварожанае кола
-
225
За копейку удавится — За рубель жабу ў Вільню пагоніць = За капейку жабу да Барысава дубцом пагоніць = За шэлег у бажніцы плюне = За рублём павесіўся б = За рублём палез бы ў пекла = І з камара кроў высмакча (выссе)
-
226
Закрыть (смежить) глаза — Вочы зачыніліся = На кут легчы = Рукі згарнуць = Рукі сашчапіць = Гасціны правіць, злажыўшы рукі
-
227
Заливаться соловьем — Гаварыць як салавей з зязюлькаю = Гаворыць як крыніца булькоча = Гаворыць як у скрыпку грае
-
228
Замазывать глаза — Вочы замыльваць = Вочы сляпіць (туманіць) = Жвір у вочы сыпаць = Мазгі назад завярнуць
-
229
Замолвить словечко — Слова (слоўца) закінуць
-
230
Заморить червячка — Каліўца (каліва) ў рот укінуць = Каліва з'есці = Першы голад прагнаць
-
231
Заплечных дел мастер — Майстар галовы сцінаць
-
232
За родительской спиной (жить) — За бацькаваю галавою = За бацькавымі плячыма
-
233
Зарыть носом — Носам заараць = Зайца злавіць = Нос насталіць = З капылоў далоў = Носам у зямлю паляцець = Старча (старчака) даць
-
234
За семь верст киселя хлебать — За лыжку яды сем вёрстаў хады = Сем міль еду дзеля аднаго абеду = Дзеля адной ежкі сем міль пешкі = За хунт ляпешкі дзесяць вёрстаў пешкі
-
235
За словом в карман не лезет — Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы
-
236
За тридевять земель — За блізкім светам = За светам = За дзесятаю гарою = За вялікімі барамі, за глыбокімі вадамі
-
237
За ушами трещит — Аж нос гайдука скача = Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе) = Аж нос угінаецца = Аж вушы трашчаць = Мала вочы не павылазяць
-
238
За уши не оттянешь — Папліскаю не адгоніш = Дзеркачом не згоніш (не адгоніш) = Не адцягнеш як ката ад мышы
-
239
За ушко да и на солнышко — За вуха ды туды, дзе суха = На лапату ды за хату
-
240
Зашибить деньгу — Шэлег абабіць = Капейчыну ўварваць (загрэбсці) = Капейку (якую) агораць
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць