-
461
Не робкого десятка — Не з баязлівых = Не з палахлівых
-
462
Не ровён час — Няўрокам кажучы = Не тут кажучы = Не пры нас казана = Не ў вашай (не ў гэтай) хаце спамінаючы = Не пра нас (не пра вас) кажучы
-
463
Не сводить (не спускать) глаз — З вока не выпускаць = З ваччу не спускаць
-
464
Не сойти мне с этого места — Каб я з месца не ўстаў = Каб я з гэтага месца не сышоў = Каб я да гэтага месца прырос = Каб я дахаты не дайшоў = Каб я гэтак ночаньку святую пераначаваў і дзень святы даждаў (калі гэта няпраўда)
-
465
Несолоно хлебавши — Шылам патакі хапіўшы = Шылам гарачай кашы ўхапіўшы = Круп шылам наеўся = Торбу жаб прынёс (прывёз) = Быўшы, быўшы дый ідзі завыўшы = Прыйшоў, таўкача аблізаў дый пайшоў = Сліну каўтнуўшы = Як аблізаўшыся = З мілым ліхам = З квітам (з квітком)
-
466
Нести (городить) околесицу (чепуху, чушь) — Лухту плесці (несці, малоць, вярзці) = Гарох з капустаю мяшаць = Боб з гарохам мяшаць = Мох з балотам несці = Сем карабоў наверзці = Абы-што вярзці (малоць) = Языком малоць = Не падсяваючы малоць (сыпаць) = Лухту непадсяваную лухціць = Плявузгаць
-
467
Несть числа — Лікам не злічыць = Ліку няма (не набрацца) = Лічбы не мець = Без лічбы = Страх глядзець = Цёмная хмара = Аж чорна = Недзе мех развязаўся = Як мурашак = Як маку = Як пчол у караніку = Зямля не падымае
-
468
Нет и в помине — І заваду няма = І згадкі няма = І знаку няма
-
469
Нет стыда в глазах — У сабакі (у рабога сабакі) вачэй пазычыўшы = Сорам як таму цюцьку = Сораму як у пеўня мяса на шпорах
-
470
Не тут-то было — Ды дзе там
-
471
Не укладывается в голове — У галаве не тоўпіцца = Розуму не дабраць
-
472
Не фунт изюму — Не проста з моста = Не мех сшыць = Не пальцам пераківаць = Не люльку выкурыць = Не лапаць сплесці = Не лапці вязаць = Не абы-што
-
473
Нечего сказать — Што і казаць
-
474
Не чета — Не раўня
-
475
Нечистая сила занесла (принесла) — Нячысцік прыгнаў = Паганая сіла прынесла = Бура прыгнала = Ліха прынесла
-
476
Ни богу свечка ни черту кочерга — Ні Богу свечка ні чорту галавешка (ражон) = Ні ў пір ні ў вір = Ні людзям паказаць ні сабе паглядзець
-
477
Ни бум-бум — Ні бэ ні мя, ні божае імя = Ні цэ ні бэ = Пень пнём
-
478
Ни былинки ни травинки — Ні сянінкі ні цавінкі = Ні скарынкі ні саланінкі = Ні крышачкі ні кропелькі = Ні былінкі ні парасінкі = Ані хлеба ані табакі (прападаем як сабакі) = Няма ні каліва = Няма ні крышкі = Хоць запалі, то яе трэсне (не лусне) = Ані шэлега
-
479
Ни в городе Богдан ни в селе Селифан — Ні к Сідару ні к Хведару = Ні да печы ні да рэчы
-
480
Ни в дудочку ни в сопелочку — Ні скакун ні граюн, а ў куточку сядун = Ні качка ні швачка = Ні млён ні таўкач
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць