-
521
Один черт — Адна трасца = Адна халера = Адна вяроўка = Адно шчасце = Адзін дабрыдзень = Не Гірша, дык чорт іншы = Ці пражаны, ці смажаны - усё адно
-
522
Одна лавочка — Адна хеўра = З адной хеўры
-
523
Одним духом — Чуй дух = Як слова мовіць (сказаць) = У адзін дух = Як слова вымавіць здалося
-
524
Одним махом — За адным скрыпам = За адным цягам = За адным свістам = За адным добрым днём = Адным скокам
-
525
Одним миром мазаны — Адзін чорт маляваў (намаляваў) = Адным грэбенем прычасаліся = Чэрці адной шэрсці
-
526
Одного поля ягоды — З аднаго гнязда птушкі = З аднаго балота чэрці = Адным возам па піва едуць = Каб павесіў, то адзін другога не пераважыць
-
527
Оказать любезность — Ласку зрабіць (учыніць) = Літасць учыніць
-
528
Окунуться (уйти) с головой — Па вушы ўехаць
-
529
Олух царя небесного — Асёл маляваны = Дурань малёваны = Непадсяваны дурань = Глумак глумаком
-
530
Опустить руки — Рукі злажыць = Крылы раскапусціць
-
531
Оставить без рубашки — З сарочкі вывесці = Да ніткі абабраць = Ні вала ні кала не пакінуць = Ні хаты ні лапаты не пакінуць = Руб ды пярэпірка засталіся
-
532
Оставить рожки да ножки — Хвост і грыву пакінуць = Рогі ды ногі пакінуць
-
533
Остаться при своих интересах (козырях) — На тым жа суку сесці = На той самай сесці = З такам пайсці (вярнуцца) = Што прынёс, з тым і пайшоў = Як прыйшлі, так і размінуліся = На тым самым месцы сесці
-
534
Остер на язык — З языком як з мячом = Язык як брытва = Ажно ў пяты коле = Спрытны на язык
-
535
Отбоя нет — Хоць махалам махай = Не абабрацца
-
536
От всей души — Ад шчырае душы
-
537
От горшка два вершка — Кату па пяту = Вераб'ю па калена = Пчале па крылле = Сабаку па хвост = Раку па вусы = Ад зямлі не адрос = На раз аблізаць = Кавалер - кату па каўнер
-
538
Отдать концы — Ключыкі ў мора аддаць = Вечкам накрыцца = Век скончыць = Душа з цела выйшла
-
539
От зари до зари — Ад відна да відна (ад віднога да віднога) = Ад зары да зары
-
540
Отколоть номер — Коніка выкінуць
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць