На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 561
    Перегнуть палку — Кій перагнуць = Меру перабраць
  2. 562
    Переезжая сваха — Пераезная свацця
  3. 563
    Переливать из пустого в порожнее — Зялёны мак калаціць = Бобу ў гаросе шукаць = З вадою біцца
  4. 564
    Перемывать (мыть) косточки — Языком абмываць = Языкамі абмывацца = Косці перабіраць = Шыпулі абіраць = Вянкі плесці = Ад пят да галоў абмаўляць
  5. 565
    Пересчитать ребра — Рэбры перабраць (палічыць) = Скабы палічыць
  6. 566
    Песок сыплется (старый, дряхлый) — Парахня сыплецца
  7. 567
    Плевать в потолок — Ленца важыць = Слухаць, як свіння вухае = Зубы на сонцы грэць
  8. 568
    Плестись в хвосте — Казу пасвіць = Цягнуцца (ззаду) як аплывуда (як жаба, як кішка)
  9. 569
    Плыть по течению — За вадой ісці (плысці) = Жыць, як набяжыць
  10. 570
    Плясать под дудку — Пад дудку скакаць = Па чужой дудцы скакаць
  11. 571
    Поворачивать оглобли — Пяткамі назад ехаць
  12. 572
    По горло — Як завязаць = Па (самую) завязку = Цераз горла валіцца = Процьма = Гібель
  13. 573
    Погреть руки — Лапкі пагрэць = Цападлы пагрэць
  14. 574
    Подбивать клинья — Халяўкі смаліць = У залёты хадзіць = Улягаць
  15. 575
    Подбитый ветром (легкомысленный) — І ад сонца і ад ветру = Завярні-галава = Шулды-булды, гарохавая каша = Фіёлкі ў галаве скачуць = Шал у галаве = Вецер у галаве
  16. 576
    Подбитый ветром (об одежде) — Ветрам шыты (падшыты)
  17. 577
    Под горячую руку — На гарачы зуб = Пад гарачы язык
  18. 578
    Поджилки трясутся — Лытка (лыткі) задрыжэла (закалацілася, затрэслася) = Сціхот бярэ = Дрыжыць як авечы хвост = Калоціцца (дрыжыць) як асінавы ліст = Дрыжыць як чорт пад крыжам
  19. 579
    Поджимать хвост — Хвост падтульваць (падгінаць, схіляць, апускаць) = Хвост падцяць = Утуліўшы хвост схавацца пад мост = Схіліць (падцяць) хвост ды пад мост
  20. 580
    Подкатывать салазки — Стральцоў прыстаўляць = Залёты рабіць

Паведаміць пра недакладнасьць