-
641
Птичьего молока только нет — Толькі (адно) смажанага лёду нестае = Адно птушынага малака нестае
-
642
Пугало гороховое (смешно, некрасиво одетый) — Хоць у каноплі стаўляй = Патароча салапатая
-
643
Пускать по ветру — З ветрам пускаць = На сметнік выкідаць
-
644
Пускать пыль в глаза — Туману ў вочы пускаць = Жвір у вочы сыпаць = Чмуту ў вочы пускаць = Ману ў вочы пускаць
-
645
Пустить на дым (сжечь) — З дымам (з агнём, з ветрам) пусціць
-
646
Пустить по миру — Да торбы давесці = У старцы пусціць = Да пугі давесці = У лапці абуць
-
647
Пуститься в пляс — У скокі пайсці = У танок пайсці = У чаравік (у абцасы) даць
-
648
Пусть у меня рука отсохнет — Каб мне рукі адсохлі = Рукі даю на адцён (калі гэта няпраўда) = Каб я сабе ногі паламаў (калі не папраўдзе кажу) = Каб мне колам ногі сталі
-
649
Путаться под ногами — Пад нагамі таўчыся = Пад рукі лезці = Смалою дакучаць
-
650
Пыльным мешком стукнутый — Розум свінні з'елі = Лядашчык (лядашцік) пераляцеў (яму) = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве
-
651
Пьян как сапожник — Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі = Сягоння не адзін, з свіннёю = П'яны як дурны = П'яны як рамізнік (як шавец, як каморнік) = П'яны як гразь (як твань, як зямля) = Напіўся чырвоніцы як ягада
-
652
Пятки не стоит — Пяты не варт = Нагі не варты = Мезеніка (мезенага пальца) не варты = Гарэлага бліна не варты
-
653
Работать спустя рукава — Па канец рук працаваць = Рабіць як мокрае (мерзлае) гарыць = Шарварку адрабляць = Рабіць як не сваімі рукамі = Завіхацца як поп у талацэ = Вочы заплюшчыўшы (рабіць)
-
654
Развесистая клюква — Грушы на вярбе = Шышкі на вярбе = Смаляны (смаловы, смольны) дуб
-
655
Развязывать кошель (раскошеливаться) — Кішэнь (кішанёй) трэсці
-
656
Раз, два, взяли — Трэцім разам, лепшым часам (трэцім разком, лепшым часком)
-
657
Разевать рот — Рот разяўляць
-
658
Раз за разом — Раз-пораз (раз-поразу)
-
659
Раз плюнуть — Як слова мовіць (сказаць) = Як перыну (як перынку) асмаліць (спаліць) = Як арэх раскусіць = Што папяросу скурыць = Як нагу ў бот уставіць = Адной левай (адным левым) = Як волас перапаліць
-
660
Разрази меня гром — Хай мяне пярун спаліць (заб'е) = Каб мяне чэрці парвалі = Каб мне пярун хату запаліў = Каб я свае гаспадаркі не аглядаў = Няхай я заўтрашняга дня не дачакаюся = Сонцам праведным клянуся
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць