На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 701
    Сесть на шею — На карак уссесці
  2. 702
    С жиру беситься — Лой скуру пад'ядае = Быта бакі рве = Быта бакамі прэ = Ад сыці (з раскошы) шалець = Наеўся пуп круп, дык жарствы захацеў
  3. 703
    Сжить со света — Са свету прыбраць (збыць, звесці, перавесці, збавіць, сагнаць, збаёдаць)
  4. 704
    С иголочки (новый, очень хорошо сшитый) — Як з голкі зняты
  5. 705
    Сидеть в печенках — У знакі (у знак) дацца = У косці ўесціся = У печані ўесціся = Вантробы ад'есці (адсадзіць)
  6. 706
    Сидеть на корточках — На кукішках (на почапхах, на чупачках, на воспінках, на колечхах) сядзець
  7. 707
    Сидеть на пище святого Антония — Святым духам жыць = На мякіне сядзець
  8. 708
    Сидеть на шее — На карку сядзець = На ласкавым хлебе быць
  9. 709
    Сильные мира сего — Уладныя людзі
  10. 710
    Сильный пол — Дужы пол
  11. 711
    Сказать не к месту (невпопад) — Выскачыць як піліп (як шляхціч, як певень) з канапель = Боўтнуць як жаба ў калодзежы = Не пажаваўшы (не перажаваўшы) пляснуць = Ляснуць як пярун у зацерку = Пляснуць як пранікам па вадзе = Ляпнуць як з пастала = Лапцем па вадзе ляпнуць = Як чорт у лужыну плюнуў
  12. 712
    Сказать по совести — Шчыра кажучы
  13. 713
    Сказка про белого бычка — Казаная казка = Дакучная байка = Старая показка (байка) = Несканчоная песня
  14. 714
    С какой стати — З якой ласкі = З якой рацыі = Дзеля чаго
  15. 715
    Скалить зубы — Зубы сушыць = Зубы прадаваць = Скалікі строіць = Зубы галіць (лупіць). = Выскаляцца
  16. 716
    Скатертью дорога — З лёгкім ветрам
  17. 717
    Скорчить рожу — Міну састроіць = Крывую міну зрабіць = Гімору састроіць
  18. 718
    Слаб на язык — Языком меле як хвастом целе = Язык як мянташка = Язык ходзіць як мянташка па касе = Язык лёгкі = Малатарня пустая
  19. 719
    Слабый (прекрасный) пол — Далікатны пол = Чароўны пол
  20. 720
    Слава богу — Дзякуй Богу = Дзякаваць Богу

Паведаміць пра недакладнасьць