На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 801
    Умирать со смеху — З рогату канчацца = Ад смеху заходзіцца (лопаць) = Са смеху кіснуць (лопаць, здыхаць)
  2. 802
    Уму непостижимо — Розумам не дастаць (не сягнуць) = Розум не йме = У розум не ўзяць
  3. 803
    Упаси (избави) бог — Барані Божа = Хавай Божа = Хай Бог ратуе = Няхай Бог крые
  4. 804
    Упасть как подкошенный — Пакаціцца (паваліцца, кульнуцца) як сноп = Кулём легчы
  5. 805
    Уплетать (уписывать) за обе щеки — На два бакі есці = На поўную губу (поўнаю губой) есці = На поўны жывот (на поўны рот) есці = Есці як не ў сябе = За абедзве шчокі перці = Як у церніцу церці = Па поўніцы есці = Малоць як у прорву = Мяць як мяліца
  6. 806
    У черта блины поест — У чорта малітву дастане = І Бога ашукае, і ў чорта адхопіць
  7. 807
    У черта на куличках — У віру на калу = У вірах на юрах = У чортавых зубах = Проці ліха на ўзгорку, дзе пень на калоду брэша = Проці ліха на ўзгорачку (шукай ды трымай) = У лясу на верасу
  8. 808
    Ушки на макушке — Слых на семярых = Вушы наставіць (паставіць, натапырыць)
  9. 809
    Хватить (перехватить) через край — Цераз (праз) меру ўзяць = Меру перабраць
  10. 810
    Хлеб насущный — Хлеб надзённы
  11. 811
    Хлопать глазами — Вачыма лыпаць = Лыпаць вачыма як баран (як цюцька)
  12. 812
    Ходить на задних лапках (на цыпочках) — На цырлах хадзіць (клыпаць) = На дыбачках хадзіць = На пальчыках хадзіць = Па адной маснічыне (дошчачцы) хадзіць
  13. 813
    Ходить по миру — Па людзях хадзіць = З торбаю хадзіць = Жабраваць
  14. 814
    Ходить по струнке — Па дроце хадзіць = Па адной дошчачцы скакаць
  15. 815
    Ходить с протянутой рукой — З прыполам хадзіць = На хлеб спяваць = З рук глядзець = Сядзець на бруку, паглядаць у руку
  16. 816
    Ходить ходуном — Ходырам хадзіць
  17. 817
    Хождение по мукам — Блуканне па пакутах
  18. 818
    Хорош гусь — Дабёр бабёр = Добрая цаца = Добрая вуда
  19. 819
    Хорошенькое дело — Добры гандаль
  20. 820
    Хоть бы хны — І ні лыс = Хоць бы дзічкі = Ні ў вуху вада

Паведаміць пра недакладнасьць