На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 821
    Хоть бы что — І не шум баравы = Хоць бы цвік = Хоць мак сей
  2. 822
    Хоть в омут головой — Хоць ты сеўшы плач = Хоць кулачок пад бачок = Хоць тапіся = Хоць у пельку (у вір) галавою = Хоць у палонку
  3. 823
    Хоть глаз выколи — Хоць у хованкі гуляй = Хоць пальцам у вока = Хоць на воўка ўзлезь (лезь, ўссядзь) = Хоць паўзі = Цёмна як у коміне (як у труне, як у магіле) = Каб хто вытнуў, то не ведаў бы з кім сварыцца
  4. 824
    Хоть караул кричи — Хоць гвалт крычы = Хоць крыкні «ратуй» = Хоць крычы гвалту і плач
  5. 825
    Хоть кол на голове теши — Хоць у лоб страляй = Хоць лапатку адпары = Хоць (перад ім) дробным лістам рассыпся = Затупяніўся як бык = Упёрся як чорт у грэблю = Зацяўся як камень = Упіраецца рагамі і нагамі = Як певень наравісты = Б'е як дурны ў дзверы = Ні блізка, а не то туды = Клец баранавы
  6. 826
    Хоть косой коси — Хоць касу закладай = Хоць граблямі заграбай = Хоць касі = Як ігліцы (шыльніку, шыголля) у бары = Як насеяна = Як насаджана
  7. 827
    Хоть ложись да помирай — Хоць жывому ў зямлю сырую лезь = Хоць на сценку лезь = Гатоў патануць (памерці, парвацца)
  8. 828
    Хоть лопни — Хоць у печ крычы = Хоць покні = Хоць ты што = Ці плач, ці скач, нічога не паможа
  9. 829
    Хоть отбавляй — Хоць дарма аддавай = Хоць каўшом бяры = Аж занадта = Аж цераз вушы = Праз вушы лезе
  10. 830
    Хоть пруд пруди — Хоць гаць гаці = Возам не павязеш = Як расы = Як камення = Як дроў у лесе = Як гразі
  11. 831
    Хоть разорвись (расшибись) — Хоць парвіся = Хоць выпрастайся = Хоць ты канай = Хоць трэсні й прападаі
  12. 832
    Хоть топор вешай — Быццам каты ў хаце начавалі = Хоць сякеру завесь
  13. 833
    Хоть трава не расти — Няхай хоць воўк траву есць = Няхай хоць выюць чэрці = Хай будзе, што будзе
  14. 834
    Хоть умри — Хоць ты лунь = Хоць радзі = Хоць з калена выламі = Хоць ты з пальца выламі = Хоць ялаўка, а цяліся
  15. 835
    Хоть шаром покати — Ні ўзяць ні ўцяць = Хоць запалі = Як вымецена = Рук няма за што зацяць = Няма за што рукой ухапіцца (рукі зачапіць) = Няма чаго нават на трэску ўзяць = Нічога нічагусечка (нічагуценька) = Як жаба цыцкі дасць
  16. 836
    Хочешь не хочешь — Рады не рады, а мусіш = Хочучы-няхочучы = Хоцькі-няхоцькі = Хочаш не хочаш, а ногі намочыш = Гніся не гніся (ды ў аглоблі станавіся)
  17. 837
    Христом-богом просить (молить) — Напрамілы Бог прасіць = Жывым Богам прасіць = Просьма (просам) прасіць
  18. 838
    Часы пик — Сама розрух
  19. 839
    Через пень-колоду — Абы дзень да вечара = Так-сяк накасяк, абы не па-людску = Ці сяк, ці так, абы не так, як трэба
  20. 840
    Через час по (чайной) ложке — Па кропельцы цыркаць = Пакрышцы (пакрышачцы) цыркаць = Цыркаць пакрысе

Паведаміць пра недакладнасьць