-
861
Чудо из чудес — Над цудам цуд, над дзівам дзіва
-
862
Чуть свет — На досвітку = На золку = Досвіткам
-
863
Шевелить мозгами — Галавою варушыць (круціць) = Глуздом рухаць (варушыць, круціць) = Мазгамі круціць
-
864
Шито-крыто — Ціха й свята = Ціха й ціхенька
-
865
Шут гороховый — Дурань малёваны = Кеп, дурань, блазен - тры штукі разам
-
866
Шутки в сторону — Смешкі (жарты, жарцікі) на бок = Годзе жартаваць = Досыць (даволі) жартаў = Без жартаў
-
867
Шутки плохи — Жарты (жарцікі) кароткія = Да трох не гавары
-
868
Щелкать зубами — Зубы грэць
-
869
Яблоко раздора — Яблык разладу
-
870
Яблоку негде упасть — Носа не ўбіць = Няма куды пеўню дзюбнуць = Цесна як у бочцы (як у труне) = Сцяна сцяною = Цэлая вайна = Як завязаць
-
871
Язык без костей — Язык як калаўротак (як ляшчотка) = Язык па-за вушшу ходзіць = Язык круціцца як памяло (як хвост у сабакі) = Пытлюе як млын = Лупіць языком як церніцай
-
872
Языки точить — Рот паласкаць = Язык аб зубы біць = Лыкі драць = Языком аперазацца = Языкамі зачапіцца
-
873
Язык плохо подвешен — Языка няма = Без клею меле = Язык у лапцёх
-
874
Язык хорошо подвешен — Язык гладка ходзіць = Гаворыць як макам сыпле = Меле як гарох сыпле = Язык як у адваката
-
875
Ясное дело — Вядомая рэч = Зразумелая рэч
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць