-
661
Раскидывать умом (мозгами) — Розум па галаве пускаць = Галавою варушыць
-
662
Распускать нюни — Румы папускаць = Кізі (кізікі) распускаць (папускаць) = Сліну папускаць = Плакаць як дзіця = Вочы (вочкі) на кулак праціраць = Румзаць
-
663
Рассыпаться бисером (мелким бесом) — Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер'ем слаць
-
664
Расти как на дрожжах — Расці на лес гледзячы = Расці як грыбы (як таполя)
-
665
Расхолился как холодный (горячнй) самовар — Раскалыхаўся як брацкі звон = Ускадзіўся (расхадзіўся, разбушаваўся, збурыўся) як маладое піва = Разышоўся як Ігналя на вечарынцы = Усхадзіўся (раздурэўся) як свіння на дождж
-
666
Расшибиться в лепешку — На блін (на блінец) распляскацца = Распляскацца як праснак = На нітку выцягнуцца
-
667
Реветь белугой — Плакаць як бабёр = Плачам (ад плачу) заходзіцца = У голас кідацца = Голасам галасіць = Крыкам (ад крыку) заходзіцца
-
668
Резать правду — Праўду ў вочы кідаць (церабіць)
-
669
Решить (лишить) жизни — Жыццё адабраць = Ад жыцця пазбавіць = Цела з душою разлучыць
-
670
Родимое пятно (пережиток) — Радзімы знак = Радзімая знатамка = Чорны знак
-
671
Рубаха-парень — Душа-хлопец = Хлопец зух
-
672
Рука об руку — Рукаў руку = Плячоў плячо = Поруч
-
673
Руки в брюки — Рукі спусціўшы = Абы дзень да вечара
-
674
Руки опускаются — Рукі ападаюць = Аж рукі апалі = З рук валіцца
-
675
Рукой подать — Рукою дастаць = Крок ступіць = Хоць (як) рукою дастаць = Непаводдаль = Паблізу
-
676
Рыльце в пушку — Смятанка на вусах = У памаўзлівага ката смятанка на вусах
-
677
Рыть себе яму (могилу) — Вяроўку на сябе сукаць = На сябе нож вастрыць = Пятлю шукаць
-
678
Сам не свой — Сам не ў сабе = Як не свой
-
679
Сам себе хозяин — Сам пан = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою = Нікому ні ў шапку = Сам вялікі
-
680
Сам черт голову сломает — Чорт ногі паломіць
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць