-
621
Принимать (близко) к сердцу — Да душы вельмі браць (прымаць) = Да галавы браць
-
622
Принимать участие — Браць удзел
-
623
При последнем издыхании — Тры чвэрці да смерці (тры чвэрткі да смерткі) = Адну пятніцу жыць засталося = Пара да двара = Пара да Адама
-
624
При случае — Пры аказіі = Іншы раз
-
625
При царе Горохе — За дзедам шведам = За каралём Гарохам = За каралём Гарохам, як людзей было троху = Пры цары Гарошку, як было людзей трошку = Пры цары Гароху, як людзей было троху і як былі драўляныя рублі і жалезныя капейкі = За царом кесаром, як свет гарэў, а саломаю тушылі
-
626
Прицепился (пристал) как репей — Прычапіўся як ваўчкі да кажуха (як клешч да сабачага хваста) = Прыліп як пчала да смалы (як смоўж, як кароста) = Прыкінуўся як баба з яешняю = Прывязаўся як назола якая
-
627
Пришей кобыле хвост — З пустога хлява пустое цяля = Пятае кола ў возе = Гарэлы блін
-
628
Провалиться мне сквозь землю — Каб я праз зямлю праваліўся = Няхай я скрозь донна правалюся = Каб я гэтак жыў (калі няпраўду кажу) = Каб я так дыхаў = Каб я так здаровы быў = Каб я так сонца аглядаў
-
629
Продавать глаза — Ветрам гандляваць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць)
-
630
Прожужжать (протрубить) уши — Вушы адзваніць
-
631
Проложить себе дорогу — След (троп, дарогу) сабе працерабіць = Дарогу працерці
-
632
Пронзить взглядом — Вокам працяць (пранізаць, пракалоць)
-
633
Пропади ты пропадом — Каб на цябе згуба прыйшла = А няхай яно выпрахне (затане) = Прападзі ты за гарэлы блін = Прападай ты і з дабром сваім = Згінь-прападзі праз боскую моц = Каб ты душою загавеў = Каб цябе вецер развеяў = Бадай ты свету не бачыў = Не ведаць табе свету белага
-
634
Прописать ижицу (проучить, наказать) — Порткі скроіць = Гароху засыпаць (троху)
-
635
Пропускать мимо ушей — Між вушэй прапускаць = Паўз вуха пускаць (прапускаць) = Не зважаць
-
636
Про себя (читать) — Сам сабе
-
637
Протянуть лапки (о животных) — Ногі выпруціць = Рогі скласці = Капытамі налажыць (навярнуць) = На пашу пайсці
-
638
Протянуть ноги — Ногі выпрастаць (выправіць) = Уздоўж лаўкі выпрастацца = Лыткі стуліць (злажыць) = Рукі выпрастаць (злажыць) = Зубы сцяць
-
639
Прошел огонь, воду и медные трубы — Пабыў на кані і пад канём = Быў у кузні і ў млыне = Быў і ў коле і ў мяле = Быў на возе і пад возам = Быў на лаве і пад лаваю
-
640
Проще пареной репы — Як абаранак з'есці = Як хлеба з маслам з'есці = Як сабаку муху схапіць = Як лапаць сплесці
На запыт знайшлося 875 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць