На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 441
    Не все дома — Без пятай дошчачкі = Не ўсе дошчачкі ў парадку = Не ўсе ў бердзе (яму) = Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала
  2. 442
    Не давать прохода (покоя) — Быту (збыту) не даваць = Ступіць не даваць = Жыцця не даваць = Вочы выймаць
  3. 443
    Не давать спуску — Літасці не даваць = Не папускаць
  4. 444
    Не дай бог — Крый Божа (Бог) = Хай Бог не дае = Хай Бог сцеражэ
  5. 445
    Недалеко ходить за примером — Прыклалу шукаць недалёка = Прыклад пад лаўкаю знойдзеш = Недалёка шукаць (шукаючы) = Недалёка хадзіць, у нас гэта самае
  6. 446
    Не к добру — Не на добрае
  7. 447
    Не к месту — Недарэчы = Ні ў пяць ні ў дзесяць = Ні да бока ні да вока = Як з санямі на стол
  8. 448
    Не к ночи будет сказано — Не проці ночы кажучы = Не перад ноччу кажучы = На задніч дні няхай будзе памянута = Заднімі днямі памянута = Не пры табе пісана, не пры мне казана = Не за хлебам памянута
  9. 449
    Не лаптем щи хлебать — Не абораю хлеб кроіць = Не з гліны злеплены
  10. 450
    Не лезет в глотку (в горло) — У рот не ўбіць (не лезе) = У душу не ўбіць (не лезе) = У душу не пускае = У роце расце = Ні да роту = Ні да зубу
  11. 451
    Ненасытная утроба — Конская ежа = Плячысты на жывот = У кішках мазгі = Ненажэра
  12. 452
    Не на того напал — Сама той
  13. 453
    Не обращать внимания — Не зважаць = Увагі не мець = Не браць да галавы
  14. 454
    Не обсевок в поле — Не з пустога хлява затычка = Не з парожняй бочкі затычка = Не цыган душу ўлажыў
  15. 455
    Не от мира сего — Як не з гэтага свету = Як душа без цела
  16. 456
    Не покладая рук — Душы паслухаючы = Душы прыслухаўшы (прыслухаючы) = Рупліва як пчала (ях мурашка)
  17. 457
    Не поминай лихом — Не спамінай ліхога = Не ўспамінай (не згадвай) благім словам
  18. 458
    Не по нраву — Не даспадобы = Не да носа = Не ў прыкуску
  19. 459
    Не приведи господь (бог) — Не давядзі свет = Хай Бог абносіць (бароніць) = Не давядзі Бог
  20. 460
    Не разбери-поймешь — І тут гу-гу і там гу-гу, і нічога разабраць не магу = Разбярэшся тут з табою, як у лесе з бараною: то за елку, то за хвою

Паведаміць пра недакладнасьць