На запыт знайшлося 875 артыкулаў

  1. 81
    Волосы становятся дыбом — Шапка на галаве расце = Аж шапка паднялася = Нешта за каўнер бярэ = Вочы слупа (слупам) сталі = Дрыжыкі працінаюць = З капылоў далоў
  2. 82
    Волчий аппетит напал — Конская ежа напала = Пропасці напалі = Прогліца напала = Як не ў сябе = Як тры дні не еў = Як з галоднага краю вырваўся = Як ніколі хлеба ў вочы не бачыў = Як на голад = Есць як валоў шэсць = Не ў свой дух (не ў свае духі)
  3. 83
    Воротить рыло — Нос адварочваць (вярнуць) = Носам круціць = Твар адварочваць
  4. 84
    Вот именно — Праўда што
  5. 85
    Вот так клюква — Вось табе і гацаца = Вось табе і смешкі з бабінай плешкі
  6. 86
    Вот тебе и вся недолга — І квіта, дзядзька Мікіта = Квіта, пане Мікіта
  7. 87
    Вот тебе и на — Вось табе і маеш = На табе
  8. 88
    Впасть в детство — І ў лецях і ў дзецях = Здзяцінець
  9. 89
    В подметки не годится — Падноска (вусцілкі, падэшвы) не варты = Вады падаваць не варты = Ботаў чысціць не варты
  10. 90
    В подпитии — На падпітку = У жарку = Пад чаркай = У бутэльку зірнуў
  11. 91
    В положении (беременная) — У цяжку (у цяжары) = Пры сабе (хадзіць) = Дзіцем хадзіць = З жыватом (з чэравам)
  12. 92
    Время от времени — Час ад часу = Калі-нікалі = Зрэдчас = Часамі (часам)
  13. 93
    Врет как сивый мерин — Хлусіць як наняты = Хлусіць не падсяваючы = Брэша, што сліна да губы прынясе = Маніць і не пасміхнецца = Брэша як лён чэша (як клін чэша) = Так маніць, што не пралезеш
  14. 94
    В самом деле — Сапраўды = Папраўдзе = Дапраўды = Напраўду
  15. 95
    В самую пору — Сама раз = Сама што
  16. 96
    Всем миром — Усёй грамадою
  17. 97
    Все равно — Усё адно = Усё роўна
  18. 98
    Всех благ — На ўсё добрае = Усяго добрага = Усяго найлепшага = Бывайце здаровы, жывіце багата = Усяго
  19. 99
    В скором времени — Па хуткім (нядоўгім, скорым) часе = Па малой гадзіне = Неўзабаве
  20. 100
    В случае чего — Калі што якое

Паведаміць пра недакладнасьць