-
1
Беден как Нов (как Лазарь) — Бядою латаны = Бедны як старац (як жабрак) = Рызы ды латы = Бедны аж пакалоўся
-
2
Без задних ног (спать) — Як пшаніцу (пяньку, каноплі, венікі) прадаўшы = Як пасля кірмашу = Як сноп = Як астатняе ў печ усыпаўшы = Як за сцяну заваліўся
-
3
Без малого — Блізка што = Траха што = Мала не
-
4
Без ножа резать — Без нажа рэзаць, без агню смаліць = Без агню пячы
-
5
Без роду и племени — Ні свата ні брата = Без роду без пароду = Без роду і плоду = Ні племя ні роду, як камень у воду
-
6
Без царя в голове — Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала = Ні за кол ні за цям = Ні за кій ні за цям = Мазгі малыя
-
7
Белены объесться — Блёкату (воўчага маку) аб'есціся (наесціся) = Дурнап'яну (дурцу, чэмеру) наесціся
-
8
Беречь как зеницу ока — Глядзець (пільнаваць, сцерагчы) як вока (ў лобе) = Шанаваць (песціць) як сваё вока = З вока не выпускаць
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць