На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    Давать голову на отсечение — Руку (рукі) на адцён даваць = Галаву (руку) на страценне даваць = Рукі па локаць даваць адцяць = Родам і плодам клясціся
  2. 2
    Давать (задавать) стрекача — Лататы даваць = Хадала даваць = Дзеркача (дзерака) даваць = Цягу даваць
  3. 3
    Давать на чай — Гасцінца даваць
  4. 4
    Дать березовой каши (сильно избить) — Лазы даць = Кія ўсыпаць = Дубца даць (ўліць) = Пугі ўліць = Кулакамі пачаставаць
  5. 5
    Дать дуба — Старчом стаць = Душою рыгнуць = Бараду задзерці = І кокашы задзерці = Жаба цыцкі дала
  6. 6
    Дать (задать) жару (отругать, наказать) — Пытлю даць = Зыра даць = Лазні даць = Фаеру даць = Лупня (лупцаха) даць
  7. 7
    Дать маху — Пудла даць = Не на тую нагу бот надзець = Схібіць = Спудлаваць
  8. 8
    Дать повольку — Лейцы папусціць = Папуску даць = Патолю даць = Распусціць як дзедаву (цыганскую) пугу
  9. 9
    Дать по шее — Каўнер (каўняра) памацаць = Па шыі накласці = У каўнер наўскладаць (налажыць) = Па карку заехаць = Каўша даць
  10. 10
    Дать прикурить — Гароху засыпаць (троху) = Па пер'і даць = Салёнкі даць = Лупакоў надаваць
  11. 11
    Дать (сунуть) барашка в бумажке (дать взятку) — Руку застраміць (заскабіць) = У лапу даць = Цюку ў руку

Паведаміць пра недакладнасьць