На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    Делать из мухи слона — З камара каня рабіць = З блыхі (з мухі) вала рабіць = З ветру вяроўку віць = Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля = Скажы на кепаць, а даложаць на локаць = Байка з камара вырасце на вала
  2. 2
    Делить шкуру неубитого медведя — З незабітага ліса футра (кажух) шыць = На жывым мядзведзі скуру купляць = Скуру ў лесе фарбаваць (прадаваць) = Не скубі, пакуль не зловіш
  3. 3
    Дело труба (табак) — Справа дрэнь = Паганая (кепская) справа
  4. 4
    День-деньской — Як божы дзень = Як дзень белы = Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання = Ад віднога да віднога = Цалюткі дзень = Пераз цалюхенькі дзень
  5. 5
    День ото дня — Што ні дзень = З кожным днём
  6. 6
    Держать в узде — На аброці трымаць = На тугу трымаць
  7. 7
    Держать в черном теле — У абцугах трымаць (у абцугі ўзяць) = У цвіку трымаць = У шчэпці (у ляшчоткі) ўзяць = У аглоблі загнаць
  8. 8
    Держать (иметь) сердце — Слязу ў сэрцы трымаць = Закалец мець
  9. 9
    Держать пари — У заклад ісці
  10. 10
    Держать себя высоко — Высока галаву насіць = Шмат казюлек у носе = Без фігі не да носа = Шостам галавы не дастаць
  11. 11
    Держи карман шире — Кішэнь падстаўляй = Заўтра з мехам прыходзь
  12. 12
    Держится на честном слове — Ледзьве ліпіць = Ледзь трымаецца = На жывую нітку шыта
  13. 13
    Держи хвост пистолетом — Хвост абаранкам (дугою) трымай = Нос дудою трымай

Паведаміць пра недакладнасьць