На запыт знайшлося 34 артыкулы

  1. 1
    Заблудшая овца — Аблудная авечка
  2. 2
    Забодай тебя комар — Бадай цябе качкі з'елі (стапталі) = Каб цябе куры затапталі = Бадай цябе кот убрыкнуў = Каб цябе рак убрыкнуў = Каб цябе камары затаўклі = Каб цябе дождж памачыў = Каб цябе пярун калядны спаліў
  3. 3
    Заводить шуры-муры — Залёты рабіць = Халяўкі смаліць
  4. 4
    Заглянуть в бутылку (в рюмку) — Чарку ўзяць (кульнуць) = З шкляным богам пабачыцца (убачыцца, сустрэцца) = Шкляному богу пакланіцца = Шкло ўбачыць (пабачыць) = У бутэльку (у пляшку) зірнуць
  5. 5
    Заговаривать зубы — Зубы замаўляць
  6. 6
    Загребастые глаза — Зямля ненаедная (ненаежная) = Зайздроснае вока
  7. 7
    Задавать драла (деру) — Драпака даваць = Лататы даваць = Цуба (цубака) даваць = Уцякаць як ад халеры (як ад заразы, як заяц ад сабакі, як чорт ад пасвячонай вады)
  8. 8
    Задавать тон — Рэй весці
  9. 9
    Задавать храпака (храповицкого) — На ўсе застаўкі храпці = Тхары капаць (дзерці) = У сапуны (у сапунцы) пайсці
  10. 10
    Задать баню — Дыхту даць = Лазні даць = На абаранкі ўскінуць (даць) = На бабку збіць
  11. 11
    Задать перцу — Перцу ўсыпаць = Даць перцу з імберцам = Лою за скуру заліць = На хвост усыпаць
  12. 12
    Задирать (драть) нос — Хохлікі дзерці = Лычык (грыб) задзіраць = Нос высока несці (трымаць) = У халяву ўступіць = Мухі (шэршні) ў носе завяліся = Чмялі мае ў носе = Крукам носа не дастаць
  13. 13
    Задним умом крепок — Па часе розум мае = У пусты след гаворыць = Розум прыходзе па шкодзе = Мудры лях па шкодзе
  14. 14
    Задрать ноги (о смерти животных) — Капыты задраць = Капытамі налажыць = Хвост адкінуць
  15. 15
    За естественной надобностью — Па сваёй патрэбе
  16. 16
    За здорово живешь — З ласкі на пацеху = Без дай прычыны = Без дай ладу
  17. 17
    Заклепки не хватает — Трэцяй бэлькі нестае = Пятае клёпкі бракуе = Без пятай дошчачкі = Не тое што клёпкі, але і абруча няма
  18. 18
    Заколдованный круг — Зачараванае кола = Заварожанае кола
  19. 19
    За копейку удавится — За рубель жабу ў Вільню пагоніць = За капейку жабу да Барысава дубцом пагоніць = За шэлег у бажніцы плюне = За рублём павесіўся б = За рублём палез бы ў пекла = І з камара кроў высмакча (выссе)
  20. 20
    Закрыть (смежить) глаза — Вочы зачыніліся = На кут легчы = Рукі згарнуць = Рукі сашчапіць = Гасціны правіць, злажыўшы рукі

Паведаміць пра недакладнасьць