На запыт знайшлося 197 артыкулаў

  1. 61
    абяссіліцца — выбіцца з сілы.
    Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому.
  2. 62
    абясхлебіць — застацца без хлеба, звесці хлеб.
    Памёр тата - абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі.
  3. 63
    авад — шмат аваднёў.
    На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.
  4. 64
    аванец — аванс.
    Учора далі аванец, але такі малы.
  5. 65
    авохці — выклічнік.
    Авохці мне, баюся, упусціш - ня зловіш, малы, як гумовы.
  6. 66
    авясец — дробны авёс (ласкава).
    Во колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.
  7. 67
    авячына — авечае мяса.
    Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну.
  8. 68
    агадаць — здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ — наліць.
    Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пархі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю.
  9. 69
    агалам — агулам.
    Вішні агалам прадала.
  10. 70
    агаспадарыцца — завесці гаспадарку, стаць гаспадаром.
    Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца.
  11. 71
    аглабіць — прыняволіць, прымусіць.
    Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх.
  12. 72
    адаробка — дзябёлая, гладкая.
    І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.
  13. 73
    адбубеніць — пабіць, адлупцаваць, уваліць.
    Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.
  14. 74
    адварот — агіда, непрыняцце.
    У яе на такога кавалера адварот.
  15. 75
    адгладзіцца — паправіцца.
    Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.
  16. 76
    адгудзіць — адгаварыць, адбіць.
    Ці я тваіх конікаў апудзіў, // Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?
  17. 77
    аддаць — палягчэць.
    Таблетку выпіў, трошку аддало.
  18. 78
    аддух — перадых, адпачынак, супакой.
    І галава аддуху патрабуіць.
  19. 79
    аджылы — сталага, пахілага веку.
    Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.
  20. 80
    аджыць — перажыць.
    І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.

Паведаміць пра недакладнасьць