На запыт знайшлося 197 артыкулаў

  1. 101
    адпячы — крыху спячы.
    Як на пасці на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная.
  2. 102
    адрадніцца — адчурацца, ачужацца радні, адрачыся.
    Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой.
  3. 103
    адроддзе — паходжанне.
    Маскалі - стараверы, а ён якога адроддзя?
  4. 104
    адрэчны — недарэчны.
    Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка.
  5. 105
    адрэчча — непамыснасць, недарэчнасць.
    Адрэчча нейкая выйшла з добрага намеру.
  6. 106
    адстрапаліць — настроіць.
    Адстрапалілі малога, ён і носу ня кажаць.
  7. 107
    адхлон — перадых, спакой.
    Піцую-піцую, і хвілінкі адхлону ня маю.
  8. 108
    адхон — схіл, абрыў.
    Пакацілася кола з адхону - ні шуму, ні звону.
  9. 109
    адхонаваты — абрывісты.
    Бераг такі адхонаваты, аж страх.
  10. 110
    адцэбрыць — адагнаць, адпрэчыць.
    Адцэбрылі яго ад цёплага мейсца.
    (Даслоўна - прагнаць ад цэбра.)
  11. 111
    адчыхвосціць — даць прачуханца, вылаяць, прабраць.
    Як адчыхвосцілі неслуха, дык шоўкавым стаў.
  12. 112
    адысці — прапасці, знікнуць.
    Ужо снег адыйшоў.
  13. 113
    адыходзіны — адыход з гасцей, з дому.
    На адыходзіны капытковую выпіць ня шкодзіць. Казу падаіла на адыходзіны.
  14. 114
    ад'язджаны — ад'езд, ад'ездзіны.
    І Селівеіха на ад'язджаны прышла.
  15. 115
    ажавіны — ажына.
    Смачныя ажавіны, толькі збіраць калюча.
  16. 116
    ажамеры — выціскі, асадкі, ападонне.
    Можа, у цябе хоць якія ажамеры засталіся, галава кроіцца, дай выпіць.
  17. 117
    ажнуль — аж, ажно.
    Ажнуль мне галоўка баліць: // Як жа мне дзетак жаніць?
  18. 118
    ажынаўка — гарэлка на ажыне.
    Ажынаўку й без закусі піць смачна.
  19. 119
    ажыцца — прыжыцца, атайбавацца, звыкнуць.
    Ажыўшыся тут, і выязджаць ня хочуць.
  20. 120
    акалець — сканаць.
    Акалеў нябога, і на кут паклалі.

Паведаміць пра недакладнасьць