На запыт знайшлося 197 артыкулаў

  1. 121
    акалле — холад, зябкасць; яшчэ — змерзлае цела.
    Глядзела-глядзела яго на дварэ, аж мяне акалля ўзяло. Прыкрый сваё акалля, а то ссінеў як пуп курыны.
  2. 122
    аколіва — ваколіца.
    Зялёнае аколіва ад птушыных песень глухне.
  3. 123
    акоцце — асцюкі.
    На плечы снапы ўскініш - акоцце сыпіцца, дык у капелюшы зручна.
  4. 124
    акраўкі — абрэзкі тканіны, якія засталіся ад кроіва.
    З гэтых акраўкаў нічога не пашыіш.
  5. 125
    аксціцца — апамятацца, прыйсці ў сябе.
    Аксціся, што ты такое гаворыш?!
  6. 126
    аксыля — вокліч да цялят.
    Аксыля, у хлеў, аксыля, цяляткі!
  7. 127
    акуратны — далікатны, уважлівы.
    Ён такі акуратны - і сабаку на «вы» называіць.
  8. 128
    акушок — акунёк, акуньчык.
    Акунь, той як дурань бярэць, акушок яшчэ дурнейшы.
  9. 129
    алеха — вольха.
    Насек белай алехі, усё ж дровы будуць.
  10. 130
    амердзіцца — апрацівець, збрыдзець.
    Амердзіўся ён мне, нідзе ад яго праходу німа. Амердзілася мне ўсё, куды ні глянь - свінні, а ня людзі.
  11. 131
    анадоень — надоечы.
    Анадоень яшчэ бачыліся, і на табе - памерла.
  12. 132
    анелюбець — знелюбець.
    Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы.
  13. 133
    анінютанькі — нізавошта, ні ў якім разе.
    Да работанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі.
  14. 134
    апагодзіцца — распагодзіцца.
    Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць і ў ямы кладуць.
  15. 135
    ападанкі, ападонне — ападак на дне катла ці місы; яшчэ — апалая садавіна.
    А яму асталося толькі ападанкі з'есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі.
  16. 136
    ападоліцца — быць у жонкі пад слухом.
    Быў малец як малец, ды ападоліўся.
  17. 137
    апантаны — утрапёны, нястрыманы, звар'яцелы.
    Апантанаму й мора па калену, і хмары па барадзе.
  18. 138
    апаследкі — рэшткі, астаткі.
    Апаследкі дошак ссунуў з машыны.
  19. 139
    апіра — апора.
    Гэта мая апіра надзейная.
  20. 140
    аплэвуш — ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны.
    На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць.

Паведаміць пра недакладнасьць