На запыт знайшлося 158 артыкулаў

  1. 21
    калюччо, калюк — калючае кустоўе.
    Такое калюччо - не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе ні ступіш - наколішся.
  2. 22
    Калядоўка — Каляды.
    Яшчэ ў Калядоўку дровы прывезіныя ляжаць.
  3. 23
    каменка — мураванка, цагляная будыніна.
    Ён у каменцы робіць.
  4. 24
    камлюк — моцны, пасадзісты, прысадзісты, таўставаты, каржакаваты (як камель).
    А Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруціцца цяжка.
  5. 25
    канада — назола.
    Сядзіць на душы, як канада тая.
  6. 26
    канаць — прасіць, дамагацца.
    Канаіць купіць яму абнову.
  7. 27
    канашэсць — жэрдачка, на якой сядзяць куры.
    Нанач пасаджу курэй на канашэсць.
  8. 28
    кантар — кантаваны бязмен.
    Кантаром зручней важыць.
  9. 29
    канчур — акурак; яшчэ — канец баразны.
    Панабраў канчуроў каля крамы дый абкурыўся. Так араў, што канчураў болі, чым барознаў.
  10. 30
    канькаць — прасіць, ныць.
    Канькала канькаіць, а некала некаіць. Каня (птушка) просіць піць - канькае.
  11. 31
    канюгайла — здаровы конь ці чалавек, здаравіла.
    Такі канюгайла, што на ім толькі валуны вазіць.
  12. 32
    каняўё — коні (зборнае).
    Каняўё бяжыць, аж зямля дрыжыць.
  13. 33
    капа,
    капа — накідка, акрывала на ложак, набіраная кшталту сурвэты.
    Закінь ложак новай капай.
    капа — шэсцьдзесят (снапоў, яек).
    Цэлую капу яек сабрала да святаў.
  14. 34
    капанікі — сані, капылы ў якіх з выкапанага кораня.
    У капаніках на капылы йдзець дуб.
  15. 35
    капіздуленька — трошачкі, як паспытаць.
    Капіздуленьку выпіў, а ты крычыш, што напіўся.
  16. 36
    капызіцца — задавацца, пышыцца.
    Прышлі дзеўкі на базар, сталі капызіцца.
  17. 37
    капэрус — канец, капцы.
    Капэрус, нічога не ўдаецца зробіць.
  18. 38
    каравай — горб.
    І каравай ззаду на плячах.
  19. 39
    каравіна — зарэзаная карова.
    «Дзяку, дзяку, каб ты мені вякаў, палавіна каравіны й скура табе», - шаптаў селянін, які ўкраў карову, на судзе дзяку, які выступаў сведкай.
  20. 40
    каравятніца — тоўстая; яшчэ — няўклюда.
    А гэна каравятніца ў дзверы не ўлезіць, так раз'елася. Узялася гэная каравятніца ткаць, лепш бы не чапала.

Паведаміць пра недакладнасьць